Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.06.2008

У сеціве з'явіўся новы сайт для бацькоў і дашкольных педагогаў.
Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.

16.06.2008

On Vox: Школа ў Штатах — навеяна апошняй рэформай адукацыі
Аліна Стэфановіч
Паводле alinka.vox.com
Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе.

16.06.2008

Аліна Стэфановіч
Паводле alinka.vox.com
Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе. Мне іх сыстэма вельмі спадабалася, аднак я не агітую за тэрміновы перанос яе на Беларусь — бо ў нас усё робяць праз адно месца. Але, калі -небудзь, калі ня будзе крывавага рэжыма...
Вось як там выглядае старэйшая школа (8–12 клясы).
Вучань на кожны семестр (іх было два, здаецца) выбірае сабе прадметы. Ёсьць прадметы умоўна-абавязковыя, а ёсьць — па выбары. Што значыць умоўна-абавязковыя? Ну, напрыклад, матэматыка. Кожны гадавы курс матэматыкі «важыць» 2 балы (альбо credits). Напрыканцы чатырох гадоў навучаньня трэба набраць па матэматыцы мінімум 6 балаў.

15.06.2008



Запрашаем вас наведаць сайт, зроблены настаўнікам музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Валожынскага раёну Сяргеем Сівым.
На сайце можна знайсці распрацоўкі школьных мерапрыемстваў, многія з якіх былі раней размешчаныя на nastaunik.eu, а таксама песні беларускіх выканаўцаў і фанаграмы, артыкулы, прысвечаныя беларускай мове і іншая цікавая інфармацыя.
Адрас сайта – http://z-roga.belarushosting
14.06.2008

Да ўвагі школьных і студэнцкіх рок-гуртоў
Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) абвясціла пра збор заявак ад гуртоў для ўдзелу ў “Рок-школе”. Праект скіраваны на дапамогу маладым гуртам, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2008 г. Заяўкі дасылайце па адрасе: rokshkola@gmail.com. У заяўку неабходна ўключыць інфармацыю пра гурт, зваротную сувязь, дэма запіс.
З дасланых запісаў будзе адабрана 5 гуртоў. У межах праекту будзе зладжаны канцэрт і выдадзены кампакт-дыск.

13.06.2008

Яшчэ раз пра рэформу.
Артыкул Сяргея Ваганава ў газеце «Народная воля»
«Я не ведаю, што мы з такой навязанай зверху ліхаманкавай энергічнасцю абмяркоўвалі ледзь не ўсю вясну. Рэформу школы? Але такую школу нельга рэфармаваць. Такую школу трэба толькі зачыніць. Па прычыне незваротнай шкоды, якую наносіць грамадству такая школа, з года ў год — што адзінаццаць, што дванаццаць гадоў — прадукуючы ілгуноў і прыстасаванцаў, распаўсюджваючы заразу канфармізму, страху і крывадушнасці.

13.06.2008

Амаль 40 працэнтаў выпускнікоў выбралі беларускую мову на ЦТ.
Учора прайшло цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове. Зарэгістравалася на яго 69 тыс. 366 чалавек, прыйшлі ў аўдыторыі 68 тыс. 22 чалавекі. Сёлета зарэгістравалася на беларускую мову 39,2% абітурыентаў.Сёння пройдзе тэставаньне па рускай мове. На яго запісаліся 107 тыс. абітурыентаў.
Для параўнання, у 2007 годзе запісалася на тэставанне па беларускай мове каля 87 тысяч чалавек, прайшло тэставанне 82 242 чалавекі.

12.06.2008


Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №5 – май 2008

Кароткі змест бюлетэня:

– Школа вяртаецца да 11годкі і не толькі – развагі аб афіцыйных і неафіцыйных рэформах школы

– Асоба ў адукацыі. ВОЛЬГА СЯНЬКОВА: «Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі"

– Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка

– Навіны адукацыі, конкурсы, праграмы, праекты

Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 370 kB)

12.06.2008

Стыпендыі для навучання ў Нарвегіі

У межах праграмы беларускія і украінскія студэнты могуць падаваць заяўкі на атрыманне стыпэндыі, якая прадугледжвае атрыманне універсітэцкай ступені ў межах навуковых накірункаў і прадметаў у 47 нарвежскіх універсітэтах і каледжах.


Мэта праграмы – даць студэнтам мэтазгодную адукацыю, якая б прыносіла карысць іх родным краінам пасля заканчэння навучання і вяртання дадому.


Штогадовая праграма спансіруе 300 студэнтаў з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, а таксама 800 студэнтаў з краінаў, якія развіваюцца. Студэнты атрымаюць такую суму грошаў, якая б у сярэднім была патрэбная нарвэжскаму студэнту пад час аналагічнай адукацыйнай праграмы. У выпадку, калі выпускнік застаецца пасля навучання ў Нарвегіі, ён мусіць выплаціць усю суму, выдаткаваную на яго адукацыю ва універсітэце.


Праграма прадугледжвае курс для атрымання ступені Master and PhD, а таксама атрымання пэўных прафесійных ступеняў.


Мова навучання і выкладання – нарвэжская альбо англійская.


Праграма даступная для асобаў, старэйшых за 18 год з Беларусі і Украіны. Усе кандыдаты мусяць мець сэртыфікат аб заканчэнні сярэдняй школы, двух гадоў навучання ў вышэйшай навучальнай установе сваёй краіны (выключэнні ёсць толькі для некаторых прафесійна зарыентаваных накірункаў).


Аплікацыйную форму неабходна даслаць у вышэйшую навучальную ўстанову, якая бярэ ўдзел у праграме. Форму можна атрымаць на вэб-старонках універсітэраў ці каледжаў.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 снежня кожнага году, некаторыя курсы і адукацыйныя праграмы могуць мець іншыя канчатковыя даты.


Адна з галоўных умоваў праграмы – вяртанне студэнтаў дадому пасля заканчэння навучання.


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце http://www.siu.no/

Паводле рассылкі belngo.info

12.06.2008

Трэнінгавы курс па канфліктных сітуацыях

Турэцкае нацыянальнае агенства Міжнароднай праграмы «Моладзь у дзеянні» (Youth in Action, YiA) у супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі праводзіць 13 – 20 верасня 2008 г. трэнінгавы курс «Будаванне дачыненняў у канфліктных сітуацыях». Курс праводзіцца для дасведчаных маладзёвых лідэраў, якія працуюць з рознымі канфліктнымі сітуацыямі: сацыяльнымі, культурнымі, этнічнымі, тэрытарыяльнымі і г. д. Удзельнікамі праграмы стануць прадстаўнікі маладзёвых арганізацый краін-удзельніц праграмы, а таксама краін Усходняй Еўропы і Каўказа і Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Курс будзе праводзіца ў Турцыі.

Крытэрыі адбору: актыўны ўдзел у маладзёвай дзейнасці; досвед у сферы працы з канфліктамі у супольнасцях; накіраванасць на актыўны ўдзел у поўнай праграме курсе; здольнасць кантактаваць па тэме курса на англійскай мове. Тэрмін падачы заявак: да 13 ліпеня 2008 г.

Удзельнікі, якія будуць адабраныя на курс, атрымаюць паведамленні да 28
ліпеня.

Падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki

Старонкі