Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.02.2019

Nastaunik.info працягвае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §23 "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны" падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г. Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролік, план-канспект ўрока з заданнямі і тэстамі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання.

18.02.2019

Нацыянальны банк Беларусі паведаміў пра правядзенне конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік, у якім будзе раскрытая адна або некалькі тэм, датычных грошай, інфляцыі, цэнавай стабільнасці.

18.02.2019

Святкаванне Дня роднай мовы ў школах краіны становіцца традыцыяй. Падрыхтоўка да яго пачынаецца загадзя. 
Паглядзіце прома-ролік з Парычаў і дасылайце свае рэпартажы пра падзею. Мы іх абавязкова змесцім на сайце. 

16.02.2019

Каб прыгатаваць добрае надвор’е ўзімку, вам спатрэбіцца шмат блакітнага чыстага неба, якое можна купіць на фабрыцы надвор’я...

15.02.2019

У продажы з’віўся новы комлекс вучэбна-медатычных дапаможнікаў па працоўнаму навучанню ў 1 класе. Ён цікавы тым, што рэалізуе асноўныя ідэі стратэгіі “Актыўная ацэнка” (мэта на мове вучня, актуалізацыя ведаў, ключавое пытанне, крытэрыі паспяховасці, самаацэнка, узаемаацэнка, зваротная сувязь).

15.02.2019

У адных школах правяраюць заплечнікі, у іншых настаўнікам раяць ня ставіць нізкія адзнакі

14.02.2019

16 лютага Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі і IT Princess Academy запрашаюць на мерапрыемства "адукацыйны прафарыентацыйны навігатар у галіне сучасных прафесій для бацькоў, дзяцей і педагогаў #ProFUTURE".

14.02.2019

Таццяна Фадзіна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай працы ў СШ 26 г. Гродна, прапаноўвае свае напрацоўкі да ўроку англійскай мовы

12.02.2019

Прапануем вашай увазе матэрыялы да ўрока беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Назоўнік" ад Акуліч Алены Мікалаеўны

11.02.2019

27 лютага Ініцыятыва Dyslexia Belarus запрашае супрацоўнікаў адукацыйных устаноў, бацькоў і іншых зацікаўленых на сустрэчу-дыскусію "Час гаварыць пра дыслексію".

Старонкі