Архіў навін
ФЕСТЫВАЛЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЬШЧЫНЫ “КВЕТКА ПАЛЫН”
Арганізатары запрашаюць стаць гасцямі на першым пілотным фестывалі «Кветка Палын». Гэты фестываль ёсць прэзентацыя будучых фолькфэстаў 2010 і 2011 гадоў, якія прысвячаюцца разуменню культурнай трагедыі Чарнобыльскага рэгіёну.
На фестывалі будзе гаварыцца, грацца, спявацца толькі пра зніклую частку Еўрапейскай цывілізацыі. Яна ўжо ніколі не вернецца на гэтыя землі такой, якая была. Адзінае, што можна рабіць – папулярызаваць гэтую культуру як вялікую дохоўную спадчыну Усходняга Палесся і земляў цэнтральнага Падняпроўя.
Фестываль адбудзецца 3 мая 2009 года ў Мінску, Пр-т Газеты Праўды, 11 пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ІВВ.
Калі ласка, зарэгіструйце гасцей з вашага боку напярэдадні.
Звяртайцеся да Васіля Грыня, прадзюсара фестывалю
маб + 375 29 6318569, e-mail hryn@anitex.by
Як толькі вы праінфармуеце арганізатараў, вам дашлюць персанальныя запрашэнні на фестываль.
Больш пра фестываль мажна даведацца на старонцы http://www.folk.by/palyn.html
Семінар па праблемах захвання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны
Дэпартамент гісторыі і бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта праводзяць 30 мая 2009 году ў Вільні другі навукова-практычны семінар па праблемах захавання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны (першы семінар адбыўся ў лютым 2004 году ў ЕГУ, Мінск).
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца спецыялісты ў галіне культурнай спадчыны, музейныя супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, аспіранты беларускіх і літоўскіх універсітэтаў.
Падрабязная інфармацыя – у файле.
Паводле belngo.info
Міжнародны трэнінг па працы з групамі
8-дзённы міжнародны трэнінг аб дызайне, кіраванні і ацэнцы навучання і групавых працэсаў у нефармальнай адукацыі і працы з моладдзю. Трэнінг накіраваны на трэнераў, лідэраў груп з досведам працы з моладдзю.
Мерапрыемства адбудзецца 30 мая – 7 чэрвеня 2009 году ў г. Дыліжан, Арменія.
Працоўная мова – англійская.
Удзельнікам прадстаўляецца пражыванне і сілкаванне, кампенсуецца 70% ад транспартных выдаткаў. Арганізатарамі прадугледжаны ўнёсак удзельнікаў 30 еўра.
Для ўдзелу ў трэнінгу накіруйце запоўненую заяўку на эл. адрас vrecer@dieloop.at (Marcus Vrecer) да 20 красавіка 2009 году.
Праграму трэнінга можаце спампаваць тут.
Уступная кампанія ва Уроцлаве
Праект «Teraz Wroclaw» абвяшчае аб пачатку ўступнай кампаніі ва Уроцлаве, Польшча. Ужо трэці год запар праект дапамагае моладзі з Усходняй Еўропы стаць студэнтамі буйных вышэйшых навучальных установаў Ніжняй Сілезіі.
Галоўная мэта праекту – не толькі запрасіць моладзь атрымаць адукацыю ва ўроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах, але і даць інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку яго ўдзельнікам. Дапамога ў выбары навучальнай установы і накірунку навучання, кансультацыі па працэдуры ўступлення, афармленне дакумэнтаў, падтрымка на першым этапе навучання, моўна-адаптацыйны курс – усё гэта асыстэнты «Teraz Wroclaw» гарантуюць удзельнікам праекту бясплатна.
Міжнародны конкурс для журналістаў
Звяз моўнага і культурніцкага абмену MitOst і Фонд імя Робэрта Боша (Германія) абвесцілі міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог», які прысвечаны 20-годдзю мірных рэвалюцый у еўрапейскіх краінах.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты друкаваных і ан-лайн СМІ ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Тэксты могуць быць прадстаўленыя на дзяржаўных і рэгіянальных мовах, і мусяць быць апублікаваныя ў пэрыяд са жніўня 2009 году. Працоўныя мовы праграмы: англійская і нямецкая.
Міжнароднае журы абярэ 10 аўтараў, якія будуць запрошаныя на святочную ўзнагароду ў Берлін увосень 2009 году. Лепшыя матэрыялы будуць узнагароджаныя прызамі ў памеры 2500, 2500 і 1000 еўра. Удзельнікі атрымаюць магчымасць наведаць шэраг рэдакцый і пазнаёміцца з дасведчанымі нямецкімі журналістамі і прадстаўнікамі палітыкі і культуры.
Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў лютым 2010 году ў спецыяльным зборніку, які будзе прэзентаваны ў межах агульнай кампаніі за партнэрства з рознымі СМІ.
Заяўкі і пытанні дасылайце па адрасе:
Міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог»,
Joanna M. Rother, MitOst e.V., Schillerstr. 57, 10627 Berlin, Germany, medienprojekt1989@mitost.org
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.mitost.org/medienprojekt1989.html
Паводле рассылкі belngo.info
Акадэмія Салідарнасці
Tertio Millennio і Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці запрашае да ўдзелу ў працы “Акадэміі Салідарнасці”.
Мерапрыемствы ў межах “Акадэміі Салідарнасці” пройдуць 19–24 ліпеня ў Гданьску. Яны разлічаныя, перш за ўсё, на студэнтаў і моладзевых актывістаў з Польшчы і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Беларусі, Арменіі, Азейбарджану, Эстоніі, Казахстану, Грузіі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны.
Плануецца, што ў мерапрыемствах Акадэміі Салідарнасці возьмуць удзел больш за 70 маладых людзей.
Падчас заняткаў, якія будуць весціся на англійскай мове, будуць абмеркаваныя пытанні па змене грамадскай думкі і падвышэнні ўзроўня развіцця грамадзянскай адукацыі. Лекцыі будуць чытаць вядомыя прадстаўнікі рэлігійных і палітычных арганізацый, такія як прафэсар Ежы Бузэк, прафэсар Анджэй Пачкоўскі, кс. Мацей Зэмба, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.
Для ўдзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы зарэзервавана 50 месцаў.
Галоўным чынам, “Акадэмія” накіраваная на студэнтаў, якія не дасягнулі 29-гадовага ўзросту.
Арганізатары прадстаўляюць харчаванне, жытло і аплочваюць праезд цягніком (альбо любым іншым танным транспартам) да Гданьску для удзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Кошты пералётаў самалётам аплочвацца ня будуць.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая.
Падаць заяўку можна на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.akademiasolidarnosci.pl/zapisz_sie/formularz.
Паводле рассылкі belngo.info
Міхась Булавацкі: Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай
Прапануем вашай увазе артыкул магілёўскага настаўніка матэматыкі Міхася Булавацкага, надрукаваны пяць гадоў таму ў газеце «Звязда». Нягледзячы на тое, што выйшаў гэты матэрыял даўно, разгляданыя праблемы не губляюць сваёй актуальнасці: беларускія пяцікласнікі, якія часам нават не ведаюць, як называюцца буйныя беларускія рэкі, працягваюць вылічваць даўжыню кітайскіх Цзялiнцзяна і Ханьшуя; нягледзячы на пастаянныя рэформы і "інавацыі"
Аўтар артыкула не застаўся ў баку і ад дыскусіі на сайце Alma mater, датычнай легендарнаму ўжо зборніку задач Латоціна-Чабатарэўскага.
/
Прэзентацыя брашураў па гісторыі Віцебска
Сустрэча‑прэзентацыя брашураў «Пад мурамі саляных складоў» і «Пра што расказвае віцебскі гарадзкі герб» с удзелам аўтараў І.Цішкіна і М.Паўлава адбудзецца 9 красавіка ў Віцебску, па адрасе: вул. 1‑я Сенненская, д. 5 (раён «Лучоса») у «Еўрапейскім клубе». Пачатак а 18‑й гадзіне.
Паводле Нашай Нівы
Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА
Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА