Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.05.2007

Распрацавала Лера Сом, настаўніца  беларускай мовы і малявання з CШ №5 г. Полацка
Трэнінг прызначаны для старэйшых класаў, вучняў, якія ўжо дастаткова дарослыя, каб пакутваць ад пытанняў “хто я?” і “дзе маё месца ў гэтым свеце?” 
        Некалькі словаў ад складальніцы
Я доўга думала, як пачаць гэтыя запіскі, і прыйшла да высновы, што большасць з нас стамілася ад псеўданавуковасці, шматслоўя і абяцанак. Таму паспрабую даць неабходныя тлумачэнні каротка і па-сутнасці.
1. МЭТА. Па ўласным вопыце ведаю, што школа, напампаваўшы ў лепшым выпадку пэўнай колькасцю ведаў, нічога ці амаль нічога не дае для разумення сябе і свайго месца ў гэтым жыцці. Дадзены трэнінг не адкажа на ўсе пытанні, але прапануе магчымасць пачаць іх задаваць. Каму? Сабе ў першую чаргу.
2. ВЫНІКОВАСЦЬ. Выніковасць прапанаванага трэнінгу залежыць найперш ад актыўнасці ўдзельнікаў. Будзе ўдзельнік прапрацоўваць кожнае практыкаванне, прапускаць яго праз сябе – разуменне застанецца з ім і дапаможа ў далейшым.
3. ПРАВЯДЗЕННЕ. Ведаючы рэаліі сучаснай школы, я разумею, што наўрад ці ў каго будзе магчымасць правесці трэнінг як трэнінг – за адзін ці два дні, групай у 10–12 чалавек. Але нават прапрацоўка практыкаванняў паасобку, па аднаму-два падчас класных гадзінаў, прыносіць бачную карысць, — праверана практычна. Магчыма, пры падобным правядзенні паўстае пытанне пра мэтазгоднасць этапу “пачатак” ці “знаёмства”, але практыкаванні на знаёмства даюць магчымасць вучням паглядзець на сваіх таварышаў з іншага боку, спрыяюць добразычлівасці ў адносінах.

Спампаваць праграму трэнінга і раздаткі

29.05.2007

Запрашаем на семінар „Правы чалавека ў кантэксце людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.
24 – 31 жніўня 2007г. у Кшыжове, Польшча, адбудзецца семінар „Правы чалавека ў кантэксце людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з інвалідамі;
- прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю і зацікаўленыя рабіць інтэграцыйныя праекты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Для ўдзелу ў семінары будуць адабраныя 11 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі.

24.05.2007

Заўтра ў беларускіх школах прагучыць апошні званок
25 траўня ў школах Беларусі афіцыйна завершыцца навучальны год. Як паведамілі ва ўпраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, школу сёлета сканчаюць амаль 94,5 тысячы выпускнікоў 11–12 класаў і амаль 80 тысяч дзевяцікласнікаў.
Колькасць выпускнікоў базавай школы сёлета скарацілася амаль удвая – у 2006 годзе іх было 143 тысячы. Атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымае амаль столькі ж выпускнікоў.

24.05.2007

Навіны ўступнай кампаніі-2007
Прымаць абітурыентаў сёлета будуць 53 ВНУ Беларусі, сярод якіх 43 — дзяржаўныя і 10 — прыватныя. У дзяржаўныя ВНУ плануецца прыняць 75,3 тыс. чалавек, у тым ліку 42,5 тыс. — на дзённую форму навучання, 32,8 тыс. — на завочную. 30,8 тыс. студэнтаў будуць прынятыя на навучанне за кошт дзяржаўнага бюджэту, з іх 23 тыс. — на дзённую форму навучання. У прыватныя ВНУ плануецца пыняць каля 8 тыс. студэнтаў.
У 207 сярэднія спецыяльныя навучальныя установы будзе прынята 38,3 тыс. чалавек, з іх на бюджэтнай аснове — 20,5 тыс.

24.05.2007

Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?
Учора Палата прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. Прапануем вашай увазе толькі тыя ільготы, якія страцілі дзеці і моладзь.

23.05.2007

Як арганізаваць у сваёй навучальнай установе дзень роднай мовы
Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна.

22.05.2007

Міністр адукацыі не ведае, што беларускія студэнты і школьнікі могуць стаць адзінымі без ільготаў на праезд
Беларускія парламентары збіраюцца разглядзець пытанне пра адмену ільготaў. Зараз галоўнае пытанне для тысячаў маладых беларусаў: ці скасуюць 50%-ную зніжку на праезд для студэнтаў і школьнікаў?
У красавіку міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў:
- С одной стороны, у нас всегда были льготы на проезд для студентов и мы к этому привыкли. С другой – нигде в мире это не распространено.

22.05.2007

NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ
У гонар памяці Манфрэда Вёрнэра, былога Генеральнага Сакратара Арганізацыі Паўночна-Атлантычнай Дамовы (NATO) і той ролі, якую ён адыграў у трансфармаванні арганізацыі па завяршэнні халоднай вайны, NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ. Конкурс эсэ НАТА імя Манфрэда Вёрнэра адкрыты для вучоных, даследчыкаў і пісьменнікаў ва ўзросьце ад 20 да 35 год, як з ліку краінаў НАТА, так і з краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах супрацоўніцтва з НАТА.

21.05.2007

Міжнародны конкурс эсэ для студэнтаў і маладых спецыялістаў
Міжнародны конкурс эсэ, які праводзіцца Center for International Private Enterprise, прадастаўляе магчымасць маладым людзям выказаць сваё меркаванне аб грамадзянстве, дэмакратычнай і рынкавай рэформах, моладзевым лідэрстве і магчымасцях для моладзі ўдзелу ў эканамічным і палітычным жыцці. Аўтары 9-ці найлепшых эсэ (тры найлепшыя працы ў кожнай з трох тэмаў) атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры USD 1 000. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце ад 18 да 30 год.

19.05.2007

Выйшаў 11-ы нумар часопіса «Адукатар», тэма нумара: Навучальныя гурткі
Матэрыялы нумара:
– Навучальны гурток: важнасць партнэрства.
– Запрашэнне ў кола.

Старонкі