Архіў навін
Lifemap – інтэрактыўнае дрэва мільёнаў цяперашніх ці колішніх біялагічных відаў з поўнай класіфікацыяй, маштабаваннем, спасылкамі на апісанні, пошукам, сувязямі і г.д.
Словы «кампетэнтнасны падыход» увайшлі ў настаўніцкую лексіку. Засталося толькі зразумець, што гэта такое і навошта нам іх фармаваць у вучняў.
Дзіцячая пісьменніца Алена Масла і арт-студыя «Казка» запрашаюць на КАЗАЧНЫ НОВЫ ГОД У МУЗЕЙ КУПАЛЫ. 12 студзеня а 18.00, уваход вольны!
.
Усе суседнія краіны (апошняя Украіна) зрабілі ці робяць рэформу адукацыі. У нас пакуль яе зусім не было. Толькі закрутка гаек, якую выдавалі за рэфармаванне, каб прывучыць народ, што рэформа – гэта кепска.
Больш як чатыры сотні педагогаў з усёй краіны сталі ўдзельнікамі VІ Рэспубліканскага Каляднага фестывалю педагагічнага майстэрства, які адкрыўся ўчора ў Мінску. Партрэт удзельніка-выступоўцы ў інфаграфіцы.
Скрэтч – гэта мова праграмавання і сеткавая супольнасць, дзе дзеці могуць ствараць і дзяліцца з іншымі людзьмі інтэрактыўнымі прадуктамі, такімі як гульні, мультфільмы і гісторыі.
Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з традыцыйным абрадам калядавання ў дзіцячай навагодняй праграме. Колькасць групы – ад 30 удзельнікаў.
Умовай удзелу з’яўляецца правядзенне аўтарскай інтэрактыўнай майстэрні на вольную тэму, а таксама жаданне актыўна ўдзельнічаць у майстар-класах іншых выпускнікоў.
Урок Уладзіміра Катчанкі, настаўніка нямецкай мовы Нясвіжскай гімназіі.
Дарагія калегі і сябры! Неўзабаве надыдзе 2017 год. Ён абавязкова стане цяплейшым, калі мы будзем разам. Сустракаймася часцей на нашай гасціннай пляцоўцы!