Архіў навін
Увага, конкурс! Выдавецкі дом "Звязда" і рэдакцыя газеты "Літаратура і мастацтва" абвяшчаюць конкурс пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры "Урокі сучаснасці". Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.
Ёсць настаўнікі, якія не выкарыстоўваюць адзнаку ў якасці бізуна, больш за тое — яны прытрымліваюцца думкі, што без памылак навучанне і рух наперад у прынцыпе немагчымыя. На уроках у такіх педагогаў дзеці не баяцца памыляцца.
Як выхаваць асобу, здольную арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы? Як уменне крытычна аналізаваць інфармацыю можна фармаваць на звычайных школьных уроках ці ўніверсітэцкіх занятках?
Чаму, гледзячы на адзін і той жа фотааб'ект, у нас узнікаюць розныя ўражанні? Ад чаго залежыць наша ўспрыняцце медыя? Як навучыцца адрозніваць праўду ад пост-праўды і навучыць гэтаму дзяцей?
Заробкі, атэстацыя, кантракты, выкананне непедагагічных задач без аплаты працы... Што яшчэ?
Артыкул Дануты Стэрны (Варшава, CEO) пра уражанні ад удзелу ў Фестывалі педагагічных ідэй, які праходзіў у АПА 15-16 чэрвеня 2017 г.
Джоан Роўлінг зруйнавала стэрэатып, што дзеці не ўспрымаюць вялікія тэксты, а Аляксей Шэін -- што дзеці не чытаюць па-беларуску. За ягонай кнігай "Сем камянёў" у бібліятэцы чарга.
Распрацоўку даслала Таццяна Фадзіна. Мэта: на аснове аналізу мультфільма дзеці змогуць растлумачыць, ад чаго залежаць адносіны паміж людзьмі; зразумець узаемасувязь паміж учынкам і яго наступствамі, спрагназаваць наступствы ўчынку.
Цікавыя думкі цікавага чалавека. Таццяна Барткевіч разважае пра школу, літаратуру, інавацыі, вучняў, свабоду выбару...
Карыкатура можа расказаць пра гісторыю свайго часу больш, чым тэкст. Прапануем артыкул Алеся Кіркевіча з газеты Новы час.