Архіў навін
Запрашэнне для настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2021». Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2021 г, 24:00.
Напэўна, адзін з кашмараў бацькоў сучасных школьнікаў - гэта апынуцца ў складзе бацькоўскага камітэта і ўзяць на сябе страшную ношу збору грошай на "рамонт", «ваду» і яшчэ бог ведае што. Але першае, што важна разумець - бацькоўскі камітэт сёння гэта адна з бяспечных і магчымых формаў грамадзянскай актыўнасці. І яго функцыі не збор грошай.
Дарагія калегі, шаноўныя бацькі, любыя нашы вучні!
Віншуем з пачаткам навучальнага года!
Гэты год будзе незвычайным, можа нават неверагодным. Усё залежыць ад нас.
Гуртуемся, падтрымліваем адно аднаго, не здаемся. Мы зможам!
МедыяКлас — кніга з практыкаваннямі для развіцця крытычнага мыслення і медыяграматнасці — прысвечана пандэміі каранавіруса і іншым самым актуальным падзеям, якiя ўлічваюць новыя тэндэнцыі і медыйныя тэхналогіі. Кніга змяшчае практыкаванні для ўрокаў і гатовыя інфармацыйныя і класныя гадзіны, выхаваўчыя заняткі і элементы трэнінгаў для дарослых. Зроблена беларускімі настаўнікамі-медыяадукатарамі!
Сёння ў інтэрнэце існуе шмат спасылак, падрыхтаваных ў мэтах аказання юрыдычнай дапамогі нашым грамадзянам. Несумненна, лепшы спосаб атрымаць прававую абарону - гэта звярнуцца да прафесійнага адваката. Але гэта не заўсёды магчыма.
Мяркуючы па сёлетняй рэспубліканскай педнарадзе, істэрычным прамовам яе выступоўцаў, што бачаць пагрозу сваёй сістэме нават у прыватных дзіцячых садках, разумееш — школа за гэты год не здалася.
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР набыла канстытуцыйны статус. Дэ-юрэ гэта азначала абвяшчэнне незалежнасці. Немагчыма на словах перадаць той пад'ём, тыя настроі, тую радасць і надзеі, якія ахапілі тады беларусаў.
Адукацыйная онлайн-пляцоўка Coursera абнавіла справаздачу Global Skills Index , у якім аналізуе попыт на размешчаныя курсы і паспяховасць іх праходжання слухачамі з розных краін свету. У 2021 годзе было даследавана 77 млн студэнтаў у больш чым 100 краінах. Як звычайна, разглядаліся тры катэгорыі ведаў: Business, Technology і Data Science.
21.08.2021 у 13 гадзін грузінскія, украінскія і беларускія медыяадукатары будуць весці размову пра новыя выклікі. Рэгістрацыя на зум-сустрэчу па спасылцы : https://bit.ly/3CpBGiF