Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.08.2012

Апошні тэрмін падачы ідэяў – 16 верасня

Ад 20 жніўня адкрылася новая магчымасць для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне Усходняга Партнёрства. У конкурсе NGOmap змогуць паўдзельнічаць грамадзяне шасці краінаў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Галоўным прызам ў конкурсе NGOmap з’яўляецца адукацыйны візіт у Польшчу для шасці прадстаўнікоў ініцыятываў-пераможцаў, па адным ад кожнай краіны. Яны сустрэнуцца з экспертамі з Рады Конкурсу, каб абмеркаваць рэалізацыю свайго праекта.
«У нас няма грошаў для пераможцаў. Мы лічым, што даць вудачку лепш, чым даць рыбу. Вось чаму мы прапануем магчымасць сустрэцца з экспертамі, навучыцца know-how і пабудаваць Вашую сетку міжнародных кантактаў», – кажа каардынатар праекта Лукаш Граеўскі.

25.08.2012

Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.

24.08.2012

«Беларускі народны тэатр»: Сцэнар пазакласных заняткаў 
 
Даслала Наталля Бартошык (ДУА «Бокшыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»
Форма правядзення занятка: вусны часопіс з элементамі тэатралізаванай гульні.
Мэта: Даць веды вучням пра народнае тэатральнае мастацтва Беларусі: скамарохаў, батлейку.
Задачы: фармаваць у вучняў уяўленне аб беларускім тэатры як вобразным адлюстраванні духоўнага свету чалавека; развіваць у вучняў уменне выступаць перад публікай, здольнасць быць чытачом, гледачом, слухачом; спрыяць выхаванню цікавасці да народнай спадчыны, жаданню самім дакрануцца да народнага мастацтва, развіццю лідэрскіх якасцей: адказнасці за сваю працу і працу іншых. 

23.08.2012

Прафесар Гія Нодзія – былы міністр адукацыі Грузіі (2008 г.), цяпер дырэктар Каўказскага інстытута міру, дэмакратыі і развіцця

Рэформа адукацыі ў Грузіі пачалася ў 2003 годзе, адразу пасля Рэвалюцыі ружаў, калі кіраўніка краіны савецкага тыпу Шэварднадзэ замяніў малады, адукаваны і зарыентаваны на захад, палітык Міхаіл Саакашвілі. Пасля гэтага Грузія абвясціла курс на лібералізацыю эканомікі, правяла рэформу праваахоўных органаў, у выніку якой была знішчана карупцыя, прыцягнуты ў краіну заходні капітал. Тэрмін кіравання прэзідэнта Грузіі сканчаецца, у 2013 годзе прыйдзе іншы кіраўнік краіны, і грамадства шырока абмяркоўвае змены, якія адбыліся ў краіне за гэты час.
Былы міністр адукацыі і навукі Грузіі Гія Нодзія адмыcлова для Настаўніка.info пагадзіўся распавесці пра змены, што адбыліся ў адукацыі.


20.08.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 жніўня

Фонд Contrapunctum (Варшава), Цэнтр культурнага менеджменту (Львоў), разам з New Art Union (Грузія) запрашаюць да ўдзелу ў першым этапе польскай праграмы «Культурная дыпламатыя – навучальныя візіты менеджараў культуры з краін Усходняга партнёрства». Да ўдзелу запрашаюцца работнікі ўпраўленняў культуры, прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, якія працуюць у гэтай сферы.
У межах праграмы ўдзельнікі змогуць прааналізаваць агульнаеўрапейскую і польскую сістэмы менеджменту культуры, больш даведаюцца пра фандрайзінг і лабіяванне, міжнароднае супрацоўніцтва і партнёрскія адносіны, сувязі паміж культурай і камерцыяй (крэатыўныя індустрыі).
Акрамя гэтага, праект стане платформай для сустрэчаў і далейшага супрацоўніцтва паміж менеджарамі культуры з Польшчы і краін Усходняга партнёрства.

16.08.2012

Апошні тэрмін падачы рэзюмэ – 24 жніўня

«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў» шукае энергічнага і адказнага чалавека на пазіцыю адміністратара адукацыйнай праграмы з верасня 2012 г. па чэрвень 2013 г.
Абавязкі: камунікацыя з удзельнікамі адукацыйнай праграмы; тэхнічная арганізацыя мерапрыемстваў; распаўсюд інфармацыі аб праграме.
Гнуткі графік працы. Магчымасць сумяшчэння працы з навучаннем у ВНУ.

15.08.2012

Папярэдняе праслухоўванне – з 1 верасня па 30 лістапада 

Конкурс юных чытальнікаў «ПАЭТЫЧНЫ ВЕТРАЗЬ» прымеркаваны да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і аб’яўленага ў Беларусі Года кнігі.
Мэта: папулярызацыя беларускай літаратуры сярод дзяцей і моладзі.
Арганізацыйны камітэт: часовая творчая група праекта «Мэры Попінс» канала «Культура» Беларускага радыё.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых намінацыях: 1) 7–12 гадоў; 2) 12–17 гадоў. Геаграфія ўдзельнікаў – Рэспубліка Беларусь.

14.08.2012

Ганна Сурмач

12 жніўня ў грамадска-царкоўнай зале на Атлантык-Авеню было цесна, што нязвыкла для часу летніх адпачынкаў. Мясцовыя беларусы прыйшлі на сустрэчу з гасцямі з Беласточчыны – сябрамі Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову (АБ-БА).
Нагадаем, што нядаўна ў Беластоку адзначалі 15-гадовы юбілей навучання беларускай мове ў тамтэйшых школах. З нагоды юбілею і з мэтаю падтрымкі дзейнасці АБ-БА ды заахвочвання дзяцей да вывучэння сваёй мовы, Бруклінскі аддзел Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) запрасіў групу моладзі і настаўнікаў ад АБ-БА на візіт ў Нью-Ёрк.
Група ў складзе 12 чалавек паказала амерыканскім беларусам, чаму яны навучыліся на ўроках беларускай мовы.

13.08.2012

*Прафесар Гія Нодзія – былы міністр адукацыі Грузіі (2008 г.), цяпер дырэктар Каўказскага інстытута міру, дэмакратыі і развіцця, выкладчык універсітэта.

13.08.2012

16 жніўня; апошні тэрмін падачы заявак – 14 жніўня

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта"» 16 жніўня 2012 г. ладзіць сустрэчу па наладжванні партнёрства паміж грамадскімі аб’яднаннямі Беларусі, краін Еўрапейскага Саюза і «Усходняга партнёрства».
На сустрэчы будзе прэзентавана спецыфіка дзейнасці грамадскіх арганізацый Фінляндыі, Нідэрландаў, Італіі, Грузіі ды Украіны з далейшым абмеркаваннем сфераў магчымай супрацы з беларускімі арганізацыямі ў сацыяльнай і адукацыйнай сферах.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца грамадскія аб’яднанні Беларусі, якія рэалізуюць праграмы ў галіне нефармальнай адукацыі моладзі, культуры, здаровага ладу жыцця і спорту, валанцёрства, моладзевага прадпрымальніцтва ды інш.

Старонкі