Архіў навін
Свет рэчываў у творах Якуба Коласа
Творчы шлях Якуба Коласа ўвасабляе цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Пра мастацкія вартасці ягоных твораў сказана і напісана нямала. Брэсцкі настаўнік Уладзіслаў Лупакоў прапануе паглядзець на іх яшчэ і вачыма хіміка. Якія звесткі пра рэчывы і іх ператварэнні, няхай і між іншым, згадаў класік?
Прыём матэрыялаў да 30 верасня 2012 г.
Абвешчаны конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012». Намінацыі конкурсу:
• Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі;
• Сучасны ўрок;
• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура;
• Настаўнік – сям’я – грамадства;
• Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс.
Ахвотныя могуць звяртацца да 1 чэрвеня
Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15–17 гадоў адбудзецца ў чэрвені. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол ад бацькоў.
Харчаванне ўдзельнікаў аплочвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.
Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае мець ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.
Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць.
EMP-AIM – гэта партнёрства 17 універсітэтаў з краінаў Еўропы, Беларусі, Украіны і Малдовы. Праект каардынуецца ўніверсітэтам Міколаса Ромэрыса (Літва).
Праграма прапануе стыпендыі для студэнтаў і студэнтаў-магістрантаў для навучання ў 8 еўрапейскіх універсітэтах. Пачатак навучання – восень 2012 г.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, страхоўку, навучанне і пражыванне.
Кандыдаты мэтавай групы III (8 стыпендый) – грамадзяне Бедарусі, Малдовы, Украіны, якія знаходзяцца ў вельмі небяспечным становішчы (з сацыяльных і палітычных прычын). Тэрмін падачы заявак скончаны, але для кандыдатаў з Беларусі дэдлайн пашыраны.
Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202–09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.
Беларуская мова: вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў педагагічнага факультэта
Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202-09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.
Асноўныя паняцці да названых раздзелаў курса «Беларуская мова», заданні да практычных заняткаў, пытанні і заданні да самакантролю, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, а таксама выніковы тэст, узоры графічнага, арфаграфічнага, лексічнага і фразеалагічнага аналізу слоў, праграма экзамена. Рэкамендацыі прапануюцца студэнтам педагагічнага факультэта спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя», «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка» і маюць на мэце аказаць метадычную дапамогу ў арганізацыі самастойнай работы пры засваенні праграмнага матэрыялу.
Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня
Моўная Школа «Pontes» гэта тыднёвы (3–12 ліпеня ў Вільні, 2–7 ліпеня ў Каўні) інтэнсіўны курс польскай мовы для моладзі (да 24 гадоў), які вядзецца студэнтамі з Польшчы:
• 4 гадзіны заняткаў штодзень
• маленькія групы (4–6 чалавек)
• групы для пачатковага, сярэдняга і прасунутага ўзроўняў
• вучэбныя матэрыялы
• вечаровы агляд фільмаў
• малады калектыў выкладчыкаў
• прыемная вучоба
Навучанне бясплатнае, неабходна даплаціць толькі па 30 літаў за ксеракопіі / падручнік.
Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі
Некалі Андрэ Маруа ў «Адкрытым лісце маладому чалавеку пра навуку жыць» даў спіс кніг, якая варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку. Сёння да кніг дадаюцца камп’ютарныя праграмы. Чаму б нам не разгледзець спіс праграм, неабходных для кожнага настаўніка, незалежна ад таго, які прадмет ён вядзе? Я пачну складаць гэты спіс і спадзяюся, што чытачы ўкажуць на тое, што прапушчана.
Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі
Некалі Андрэ Маруа ў «Адкрытым лісце маладому чалавеку пра навуку жыць» даў спіс кніг, якая варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку. Сёння да кніг дадаюцца камп’ютарныя праграмы. Чаму б нам не разгледзець спіс праграм, неабходных для кожнага настаўніка, незалежна ад таго, які прадмет ён вядзе? Я пачну складаць гэты спіс і спадзяюся, што чытачы ўкажуць на тое, што прапушчана.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА », клуб ЮНЕСКА «Пошук» Поўстыньскай СШ пры падтрымцы Аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама ў рамках праекта «Пілігрым» ладзяць дзіцячую даследчую экспедыцыю «Сцежка Чарадзея», прымеркаваную да 1150-годдзя Полацка.
Тэрміны правядзення: з 5 ліпеня па 13 ліпеня 2012 года. Колькасць удзельнікаў: 22 асобы ва ўзросце 14–18 гадоў.
Удзельнікаў чакаюць: наведванне гістарычна-культурных аб’ектаў у наваколлі Полацка, экскурсіі, намётавы лагер і адукацыйная праграма па арганізацыі даследчых экспедыцый.