Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
19.01.2011

Кансультацыя ад метадыстаў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў
Чырвоная змена
Два апошнія гады тэсты па беларускай мове ўтрымлівалі заданні па прыналежных прыметніках. Напрыклад, прыводзіліся назоўнікі, ад якіх з дапамогай суфіксаў ын, ін можна ўтварыць прыналежныя прыметнікі. Прыналежныя прыметнікі з дапамогай суфіксаў ын, ін утвараюцца ад назоўнікаў жаночага роду, напрыклад, мамамаміны, аднак у рэкламным роліку на тэлебачанні гучаць «папіны аладкі». Акрамя таго, што на беларускай мове няма слова «папа», а ёсць «тата», дык тут ужыты няправільны суфікс: правільны суфікс ав — «татавы аладкі». На жаль, сучасныя сродкі масавай інфармацыі тыражуюць памылкі, якія дэзарыентуюць абітурыентаў і негатыўна ўплываюць на іх падрыхтоўку да экзамена.


19.01.2011

Радыё Свабода
18 студзеня адбыўся бацькоўскі сход у 4А класе 23-й гімназіі Мінску, у якой навучаецца Леся Стэфанія Міхалевіч — старэйшая дачка Алеся Міхалевіча. Падчас сходу бацькі выступілі з ініцыятывай звярнуцца з хадайніцтвам пра змену меры стрымання для былога кандыдата ў прэзідэнты, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Паставіць свой подпіс пад хадайніцтвам будзе прапанавана і бацькам іншых пачатковых класаў гімназіі.


18.01.2011

Алена Сьвержань, Настаўнік.info
Упершыню за гісторыю беларуска-літоўскага суседзтва выйшла граматыка літоўскае мовы па-беларуску. Гэта чарговае выданьне сэрыі “ЭўраГраматыкі”, дзе ўжо пабачылі сьвет граматыкі польскай, лацінскай, ангельскай, швэдзкай, латыскай, славацкай і нідэрляндзкай моваў, пад агульнай рэдакцыяй Л. Баршчэўскага.
Аўтар “Кароткай граматыкі літоўскай мовы” лінгвіст Вінцук Вячорка адказаў на пытаньні карэспандэнта Настаўнік.info.
- Навошта граматыка літоўскае мовы па-беларуску?
- Мы суседзім прынамсі тысячу гадоў, зь іх бальшыню часу пражылі ў супольнай – ня самай кепскай – дзяржаве. Але цягам апошніх двух стагодзьдзяў, калі абодва народы былі пад расейскай і савецкай акупацыяй, нашыя веды адзін пра аднаго зьмізарнелі...


18.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка
United World Colleges абвяшчае конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі, Велікабрытаніі і Нарвегіі, 15% кошту стыпендыі ў Ганконгу і 25% кошту стыпендыі ў Босніі і Герцэгавіне. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2011 г. 

18.01.2011

19 студзеня, 20.00
Арганізатары акцыі салідарнасці с затрыманымі ў дзень і пасля прэзідэнцкіх выбараў прэзентуюць «Выставу салідарнасці», прысвечаную «героям — арыштаваным і пацярпелым 19 снежня 2010 года, а таксама той хвалі салідарнасці, якой Беларусь яшчэ не бачыла».
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў штаб-кватэры БНФ (вул. Машэрава, 8) вельмі сімвалічна — 19 снежня а восьмай гадзіне вечара, то бок «роўна праз месяц пасля пачатку тых падзей, якія ўсіх нас згуртавалі».
Плануецца, што на імпрэзе выступяць паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, музыка Лявон Вольскі, журналіст Глеб Лабадзенка.

18.01.2011

У выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла кніга Вінцука Вячоркі “Кароткая граматыка літоўскай мовы”. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца літоўскай мовай.
Літоўская мова належыць да ліку балцкіх моў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на літоўскую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях.
Выдадзена класічным правапісам.

17.01.2011

На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі выкладзены праграмы ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Матэрыялы могуць быць скарыстаны толькі з захаваннем закону аб аўтарскім праве!

17.01.2011

Алесь Bezuher, generation.by
З прыняццем Кодэкса аб адукацыі беларускія студэнты пазбавіліся апошніх легальных шляхоў сыходу ад размеркавання. Адлічыць з універсітэта цяпер могуць і за спазненне, і за паленне, а вось аднавіцца будзе не так лёгка. Кодэкс пачынае дзейнічаць з 1 верасня, але, магчыма, распаўсюджвацца ён будзе не на ўсіх студэнтаў.
Кодэкс аб адукацыі пісалі і перапісвалі пяць гадоў. Яго прынялі ў першым чытанні болей як год таму, але толькі цяпер Лукашэнка паставіў пад ім подпіс. Што зменіцца ў беларускай адукацыі з пачаткам дзеяння гэтага дакумента?

17.01.2011

Гендэрная асвета ў школе: польскі досвед
У межах міжнароднай праграмы «Крок да роўнасці" выпушчана трыццаціхвілінная стужка, якая распавядае пра польскі досвед уключэння элементаў гендэрнай асветы ў сістэму сярэдняй адукацыі. Фільм мае навучальны характар і прызначаны для беларускіх педагогаў. Стужка зроблена на беларускай мове, з выкарыстаннем матэрыялаў Настаўнік.info. Тэкставая версія фільма выкладзена тут.
Каб атрымаць па звычайнай пошце бясплатны CD з копіяй відэафільма «Гендэрная асвета ў школе: польскі досвед”, трэба звярнуцца з запытам на schoolgender@gmail.com.

14.01.2011

Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі Талькаўскай школы Пухавіцкага р-на, можа страціць працу, а дзеці – любімую настаўніцу. Яе кантракт сканчаецца 27 студзеня, але 11 студзеня дырэктар Талькаўскай школы Наталля Віктараўна Меркуль паведаміла, што кантракт на новы тэрмін заключаны не будзе. На пытанне па якой прычыне, дырэктарка адказала — «Я баюся».
Наталля Ільініч лічыць, што кіраўніцтва школы атрымала загад пазбавіцца ад настаўніцы з дэмакратычнымі поглядямі.
Наталля Ільініч – прапрацавала ў Талькаўскай школе 25 год, мае шмат узнагародаў за добрую працу, публікацыі ў педагагічных і краязнаўчых выданнях, разам з дзецьмі вядзе краязнаўчы сайт talka.info. Нядаўна пра яе пісала газета «Звязда».


Старонкі