Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.05.2012

Уладзіслаў Лупакоў, настаўнік брэсцкай СШ № 10

Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Разгледзім факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў. У шэрагу выпадкаў прыводзяцца толькі некаторыя з версій.

11.05.2012

Таямніцы ў назвах краін

Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Настаўнік брэсцкай СШ № 10 Уладзіслаў Лупакоў разглядае факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў.

11.05.2012

Змяніце рускую мову навучання і ўся Беларусь зменіцца! Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай. Ад вашага суайчынніка Выгоцкага ведаю, што актыўная ацэнка – гэта назіранне за навучальным працэсам. Трэба глядзець, што адбываецца паміж настаўнікам і вучнем, як вучні вучацца…

10.05.2012

13 мая 

У гэтую нядзелю ў праекце ОНТ «Обратный отсчёт» будзе яшчэ раз паказаны фільм «Беларускі Робін Гуд...» – пра антыбальшавіцкі супраціў ва Усходняй Беларусі у 1919 – 1924 гг.
Гэтым разам ён будзе дэманстравацца адразу адной вялікай серыяй на 40 хвілін, 13 мая у 15:10.  

07.05.2012

З нагоды Дня Еўропы ў мінскім кінатэатры «Победа» адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй.
Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.
Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін.
Паказы пройдуць з 11 па 17 мая.
На выходныя дні запланаваныя паказы двух поўнаметражных мультфільмаў для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў.
Уваход на ўсе паказы вольны.

05.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая

«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам»
Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.
Запрашаем да ўдзелу выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і даследчыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Усе падарожныя выдаткі, уключаючы квіткі і пражыванне, арганізатары візіту бяруць на сябе.

05.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая (да 18.00)

РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвесціла набор удзельнікаў для беларуска-гішпанскага моладзевага абмену «Volintegration».
Тэрміны правядзення: 03–12 ліпеня 2012 г. Месца правядзення: Мінск. Патрабаванні да ўдзельнікаў: 15–18 гадоў, валоданне гутарковай англійскай мовай, зацікаўленасць у валанцёрскай працы (тэма праекта: Volintegration: We make it together).
У праграме абмену: знаёмства з працай РГА БелАЮ, навучальныя трэнінгі (тэматыка: прафілактыка здаровага ладу жыцця, праца з дзецьмі з парушэннямі развіцця), сумесная валанцёрская праца, насычаная культурна-забаўляльная праграма.

03.05.2012

Белсат ТВ

Спіс з 11 прадметаў. Рахунак – 10 тысяч рублёў за кожны іспыт... Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне. Заяву на ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні кожны абітурыент мусіць падаць самастойна – у любы пункт рэгістравання, дзе атрымае пропуск на іспыты. Адкрые тэставанне 13 чэрвеня беларуская мова. У апошнюю чаргу дзяржава спраўдзіць веды абітурыентаў па геаграфіі – 27 чэрвеня.
Паводле намесніцы старшыні Таварыства беларускай школы, 11 прадметаў – гэта зашмат.
«Лепей, каб быў адзін тэст, але вельмі якасны. У сувязі са зменаю патрабаванняў школаў, ім патрэбныя не толькі прадметныя веды ў нейкай галіне, але яшчэ і набор кампетэнцыяў. Таму тэст, напрыклад, амерыканскі – скіраваны на выяўленне кампетэнцыі, то бок спецыялізаванасці ў сваёй галіне. Ён складаецца з чатырох частак. Там ёсць і мова, і матэматыка, і іншыя навукі, але ва ўсіх раздзелах правяраюцца не толькі веды, але і здольнасць разумець і рабіць высновы. Гэткая сістэма была б значна лепшая і для нашай школы, і для краіны ў перспектыве», – кажа Тамара Мацкевіч.

28.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 мая

Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае набор ахвотных паўдзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека. Трэнінгі адбудуцца ва Украіне:
- Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй: 9–13 ліпеня 2012 г.
- Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: 16–20 ліпеня 2012 г. 
Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, якія зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў сферы пашырэння правоў чалавека.  

27.04.2012

27, 30 красавіка

У мінскім клубе «Йо-ма-йо» (ДК МТЗ, вул. Даўгабродская 24) пройдуць творчыя сустрэчы-канцэрты з Алегам Хаменкам (27 красавіка) і Аляксандрам Памідоравым (30 красавіка).
Удзельнікаў чакаюць размова пра музыку, жыццё, конкурсы з каштоўнымі прызамі, акустычны выступ у кампаніі сяброў!
Уваход вольны!

Старонкі