Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.06.2019

Што робяць птушкі, калі няма моцы на доўгі палёт? Збіраюцца ў стаі і лятуць туды, куды трэба. І заўсёды вяртаюцца, каб з новымі сіламі выкарміць птушанят, паставіць іх на крыло.
Тое самае і беларускія настаўнікі!

17.06.2019

Хто прымушае школы падпісвацца на “Юного спасателя” — МНС, аддзел адукацыі ці нехта іншы, — і ці можна адмовіцца ад падпіскі на дзяржпрэсу.

06.06.2019

У Варшаве жывуць тысячы беларусаў. Пераважна гэтыя людзі імігруюць у пошуках лепшага жыцьця, працы, а калі ўжо асядуць у Польшчы, завядуць сям’ю, дзяцей, некаторыя з іх пачынаюць шукаць магчымасці пазнаёміць сваіх нашчадкаў з культурай і мовай продкаў. Група варшаўскіх беларусаў думае зладзіць школу для сваіх дзяцей.

05.06.2019

Аўгустына (імя зменена) вучыцца ў 11 класе адной са сталічных гімназій. 23 мая яна выпадкова даведалася, што знаходзіцца ў БРСМ і нават плаціць сяброўскія складкі. Хоць, сцвярджае дзяўчына, яна ніколі туды не ўступала.

04.06.2019

З 1 чэрвеня на YouTube-канале «Прававой ініцыятывы» можна паглядзець усе 10 серый першага беларускага правааборончага адукацыйнага сэрыяла “Степаныч”. Чаму гэта важна?

03.06.2019

«Кожны дзень мы сутыкаемся з вялізнай плынню інфармацыі. Але ці ўсё з таго, што нам кажуць, праўда? Прааналізаваўшы некаторыя навіны, мы прыйшлі да высновы, што на веру трэба прымаць далёка не ўсё." Так разважаюць Таццяна і Андрэй Сідаровічы, навучэнцы 8 класа мінскай сярэдняй школы № 12, удзельнікі конкурсу медыяасветы «Лаві фэйк».

30.05.2019

Люблю вясну ў канцы я мая,
калі мы справы ўсе складаем,
калі няма на працу часу,
бо ўсё шукаеш ты адказы:
Сярэдні бал, адзнакі ў годзе,
Хто колькі з’еў, хто колькі ходзіць…
І колькі мы гадзін згубілі –
дакладна гэта падлічылі.

30.05.2019

Абітурыентам, якія яшчэ не зарэгістраваліся на цэнтралізаванае тэсціраванне, варта паспяшацца. 1 чэрвеня ў 18 гадзін пункты рэгістрацыі закрыюцца.

29.05.2019

Зусім нядаўна, у самым канцы 2018 года,  у Беларусі пачалі дзейнічаць новыя адукацыйныя стандарты. Трэба прызнаць, што іх складальнікі зрабілі нямала крокаў наперад, каб адукацыйны стандарт адпавядаў патрабаванням рынку працы і ўлічваў пажаданні саміх вучняў і іх бацькоў.

28.05.2019

"Знайсці і абясшкодзіць! Як беларускія дзеці вучацца распазнаваць фэйкі" - менавіта такую назву мае артыкул Галіны Сідарэнкі ў Настаўніцкай Газеце. 

Аўтар распавядае пра мастацкія вартасці і адукацыйны патэнцыял праектаў-пераможцаў, планы маладых медыяадукатараў і ТБШ. 

 

Старонкі