Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.02.2019

Кнігу "Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі" пераклалі на рускую мову і выдалі ў Маскве. (Пампуйце тут).

22.02.2019

Прапануем вашай увазе размалёўкі па матэматыцы для развіцця навыкаў аналітычнага, лагічнага і творчага мыслення, увагі, зрокавай памяці і г. д.

22.02.2019

Як і ў Беларусі, школьнікі ў ЗША вельмі часта прымаюць удзел у розных паездках. Дзеці ездзяць на экскурсіі па сваім горадзе, у суседнія гарады ці нават іншыя штаты. Пра тое, як і хто ладзіць такія мерапрыемствы, чытайце тут.

21.02.2019

Адукацыя для будучыні. Кампетэнцыяі ХХІ стагоддзя. Сесія HR, Edcamp Belarus 2018. Панэльная дыскусія. Удзельнікі: менеджары па персаналу вядучых ІT-кампаній, PRACA.by, Кока-кола Беларусь.
Мадэратар: Ксенія Барэйша.

21.02.2019

22 лютага 2019 года настаўнікаў і бацькоў запрашаюць пазнаёміцца ​​з распрацоўшчыкамі некалькіх адукацыйных прыкладанняў.

21.02.2019

Дзень роднай мовы – гэта свята, якое штогод адзначаецца 21 лютага з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. 23 лютага Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапануе усім жадаючым правесці гэты дзень на цікавым і пазнавальным мерапрыемстве для дзяцей і дарослых.

20.02.2019

Кожны школьнік хоць раз у жыцці чуў, што гульні на тэлефонах адымаюць занадта шмат часу. А яго трэба праводзіць з розумам і за кнігамі! Мы раскажам пра такія гульні для смартфонаў, якія дапамагаюць развіваць абстрактнае мысленне, запамінаць законы фізікі і вучаць гуляць у шахматы.

20.02.2019

Гейміфікацыя - гэта сучасны трэнд у навучанні. Чым гейміфікацыя адрозніваецца ад адукацыйнай гульні? Як скарыстаць натуральныя чалавечыя жаданні: самавыяўлення, канкурэнцыі, майстэрства, альтруізму, дасягненняў у адукацыі? Распавядае настаўнік інфарматыкі Павел Свечка.

19.02.2019

1 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў». Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і настаўнікі беларускай, рускай і замежнай моў і літаратур, мастацтва, гісторыі, грамадазнаўства, аспіранты і магістранты.

18.02.2019

Nastaunik.info працягвае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §23 "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны" падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г. Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролік, план-канспект ўрока з заданнямі і тэстамі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання.

Старонкі