Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.05.2008

ЗАЯВА асамблеі “Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны”
23 мая ў Мінску прайшла асамблея “Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны” прадстаўнікоў дзвюх грамадскіх аб’яднанняў “Таварыства беларускай школы” і “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”. З аднайменным дакладам выступіў старшыня РГА “ТБШ” Алесь Лозка. У абмеркаванні яго прынялі ўдзел Алег Трусаў (ТБМ), Тамара Мацкевіч (ТБШ), Алесь Сядзяка (настаўнік, Мінск), Язэп Стэфановіч (прафесар, НАН), Таццяна Канопкіна (ТБШ, Гродна), Уладзімір Колас (педагог, рэжысёр), Віцук Вячорка (БНФ), Алена Анісім (Інстытут мовазнаўства НАН) і інш. Удзельнікі прынялі наступную заяву (падаецца далей). Затым адбылася VII справаздачна-выбарная асамблея Таварыства беларускай школы. Кіраўніком яго зноў абраны педагог і фалькларыст Алесь Лозка, намеснікамі – Алесь Сядзяка (настаўнік), Максім Чарняўскі (кандыдат гістарычных навук, археолаг НАН), Тамара Мацкевіч (ТБШ).
Тэкст заявы

26.05.2008

Што чакае беларускую школу?
Каментары, заявы, экспертныя ацэнкі.

- У сувязі з падрыхтоўкай чарговай рэформы адукацыі партыя БНФ прыняла заяву, дзе патрабуе спыніць адміністрацыйнае ўмяшанне ўлады ў адукацыю; да шырокага абмеркавання з удзелам спецыялістаў, педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці спыніць псеўдарэформу; захаваць гуманітарныя нацыянальна значныя прадметы ў сярэдняй школе.

23.05.2008

Прэзентацыя аудыёкнігі «Адкуль наш род»

Нядаўна пабачыла свет пятае выданне папулярнай кнігі — гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе прэзентацыя пройдзе ў аўторак 27 мая на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).

Сярод герояў Арлова — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, «бацькі» Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы…

Падкрэсліваючы выключную ролю, якую у нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімер Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку...


Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі — ад з'яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР.


Паводле «Нашай Нівы».

23.05.2008

«Чарнобыльскія ўрокі"

Пад такой назвай выйшаў у свет дапаможнік для настаўнікаў.

«Дапаможнік будзе распаўсюджвацца па сярэдніх школах Беларусі. Спадзяемся, ён паспрыяе падвышэнню экалагічнай пісьменнасці беларускіх дзяцей, – кажа Юрась Губарэвіч.


23.05.2008

Асамблея ТБШ: «Роднамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і суверэнітэт краіны» Тэзісы даклада Алеся Лозкі.
- Стан беларускамоўнага навучання ў адукацыйных установах даўно выклікае трывогу шырокай грамадскасці. Калі ў 1993–94 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання (76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці 92,6%), то цяпер створаны такія ўмовы, што гэтая планка стала ніжэй 18% (нават гэтую статыстыку і сапраўдную сутнасць міністэрства хавае ад народа). На сайце Міністэрства адукацыі (www.minebu.unibel.by) вы толькі знойдзеце статыстыку трохгадовай даўніны (за 2005/2006 нав. год). Усяго на беларускай мове сёлета навучалася 20,9% ад агульнай колькасці. Не цяжка падлічыць, што з такой хуткасцю (прыблізна 1% ў год) поўнае знішчэнне беларускай адукацыі адбудзецца праз дваццаць гадоў. >>>

23.05.2008

Асамблея ТБШ: прыдзецца ствараць сістэму адукацыі грамадскімі сіламі.
Сёння, 23 мая 2008 года, адбылася чарговая Асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай школы». На Асамблею з'ехаліся дэлегаты з усіх рэгіенаў Беларусі, былі запрошаныя спецыялісты ў галіне адукацыі з вядучых ВНУ, школаў, акадэмічных асяродкаў.
Старшынём РГА «Таварыства беларускай школы» пераабраны дацэнт БДПУ Алесь Лозка.
На асамблеі абмяркоўваліся пытанні стану беларускай адукацыі, чарговае рэфармаванне школы, якое адбываецца зараз. >>>

23.05.2008

Беларускія настаўнікі СМК звяртаюцца з заклікам захаваць прадмет у школах
Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры з больш за 20 гарадоў Беларусі выступілі з адкрытым лістом з нагоды запланаванага скарачэння навучальнай нагрузкі ў школе за кошт гуманітарных дысцыплін. Тэкст звароту БЕЛАПАН перадала кіраўнік мазырскага раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, аўтар шматлікіх прац па сваёй спецыяльнасці Святлана Філімонава.

22.05.2008

Семінар па журналістыцы ад IBB

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў ад імя Амбасады ФРГ у Беларусі 26 мая ладзіць семінар па on-line журналістыцы.

Кіраўнік сэмінару – медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Падчас семінара будуць разгледжаныя тэарэтычныя і практычныя пытанні камунікацыі ў сетцы Інтэрнэт:

– Сучасныя тэхналогіі стварэння вэб-пляцовак,

– Сістэмы кіравання вэб-пляцоўкамі,

– Імпарт кантэнту (навінавыя стужкі, блогі і інш),

– Асноўныя правілы вэб-дызайну,

– Аналіз адрозненьняў паміж анлайн-СМІ, друкаванымі выданнямі, тэлебачаннем і радыёжурналістыкай,

– Майстар-клас па напісанні журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэту,

– Асаблівасці ўспрамання тэксту ў Інтэрнэце.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць запоўніць рэгістрыцыйны фармуляр на вэб-пляцоўцы www.baj.by і даслаць яго па эл. адрасе becker@ibb.by альбо факсе ў Мінску 270–39–95.

Апошні тэрмін – да 24 мая.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца бясплатным пражываннем.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на тэл. 207–49–72, 8–029–609–54–47.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

22.05.2008

Зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”

Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”.

Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць
арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і
адукатараў у значным асяроддзі.
Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое
адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.

Структура выдання:

1. Уступны раздзел пра сферу нефармальнай адукацыі Беларусі.

2. Прыклады лепшых практык.

3. Інфармацыя пра арганізацыі, якія рэгулярна рэалізуюць адукацыйныя
праграмы.

4. Інфармацыя пра адукатараў.

5. Слоўнік тэрмінаў.

Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і рускай мовах. Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.

Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы
нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы згодна прапанаванага ўзору.

Просім даслаць інфармацыю не пазней за 31 мая 2008 года на e-mail adukatar.aga@gmail.com.

Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове.

Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.

Гэта інфармацыя і анкета распаўсюджваецца свабодна.

Будзем удзячныя, калі Вы перашлеце іх Вашым знаёмым адукатарам.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць,
звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650; +375 29 6518601, Галіна Мацюшэнка
gmatushenko@gmail.com.

22.05.2008

Запрашаем на выставу
У цэнтры дзіцячай творчасці Фрунзенскага раёна адбудзецца выстава малюнкаў выхаванцаў дзіцячых дамоў г.Мінска. Выстава будзе праходзіць ў межах акцыі «Маляванка», што праводзілася цягам некалькіх месяцаў сярод дзіцячых дамоў сталіцы. Прыходзьце! З 22 мая па 3 чэрвеня 10.00 – 19.00 Адрас: Г.Мінск, вул. Адзінцова 10. Цэнтр мастацкай творчасці Фрунзенскага раена. Адкрыццё у суботу (24 мая) у 11: 00.

Старонкі