Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.06.2008

Што кажуць:
- Настаўнікаў выкарыстоўваюць для збірання грошай  для школаў, а зараз плануюць навязаць ім новы абавязак – барацьбу з неплацельшчыкамі камунальных паслугаў. Вось як рэагуюць на гэта настаўнікі. >>>
-  Калі я ішоў у школу ў сем год, я ведаў толькі пару літараў. Цяпер ад шасцігодак патрабуюць, каб яны ўжо чыталі, лічылі, разбіралі словы па складах і адрознівалі зычныя і галосныя.

02.06.2008

Прадстаўніцтва карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” у Рэспубліцы Беларусь спыняе дзейнасць
Прадстаўніцтва Амерыканскага адукацыйна-даследчага цэнтру («American Center for Education and Research, Inc."") у Беларусі пацвердзіла пра закрыццё праграмы тэстаў. Падрыхтавацца па тэстах TOEFL, GRE і SAT, папулярных у Беларусі, можна і ў нашай краіне. А вось здаваць іх можна толькі за межамі нашай краіны.

02.06.2008

Навіны ЦТ
- 1 чэрвеня скончылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, якое пройдзе ў Беларусі з 12 па 28 чэрвеня. Лідэры цяперашняга года — матэматыка, якую выявілі жаданне здаваць 110 тыс. чалавек, і руская мова — 107 тыс. чалавек. >>>
- На сённяшнi дзень колькасць тых, хто запiсаўся на агульнаадукацыйнае тэставанне, складае 473 127 чалавек.
У гэтым годзе колькасць абiтурыентаў значна скарацiлася: у мiнулым годзе стаць студэнтамi пажадалi 558 000 маладзёнаў.

02.06.2008

Выдавецтва «Вышэйшая школа» будзе выпускаць да 20 тысяч электронных кніг штомесяц
Naviny.by паведамляюць, што плануецца выпускаць электронныя дадаткі гукавых дапаможнікаў, навучальных і метадычных матэрыялаў па замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскаму, кітайскай і інш.), самастойныя мультымедыйныя выданні, а таксама электронныя дадаткі да друкаваных навучальных і навучальна-метадычных выданняў для сістэмы прафесійнай адукацыі.

31.05.2008

ДАІ хоча, каб у школах здавалі іспыт па ПДР
У школах Беларусі мэтазгодна ўвесьці іспыт па правілах дарожнага руху. Такое меркаванне выказаў на прэсавай канфeрэнцыі начальнік навукова‑метадычнага і прававога аддзела ўпраўленьня Дзяржаўтаніспекцыі МУС Анатоль Сушко.
Ён адзначыў, што культуру паводзінаў на дарозе трэба прышчапляць з дзяцінства. Бяспека залежыць ад падрыхтоўкі юных грамадзян да ўдзелу ў дарожным руху. «Набытыя ў школе веды маюць вялікую ролю ў прафілактыцы дзіцячага дарожна‑транспартнага траўматызму», — падкрэсьліў Анатоль Сушко.

31.05.2008

Летнік па правах чалавека ў Германіі
23 ліпеня – 4 жніўня ў нямецкім горадзе Бад Лібэнцэль адбудзецца сустрэча, мэтай якой з'яўляецца набыцьцё удзельнікамі ведаў у сфеы міжнароднага рэгулявання і меанізмаў абароны правоў чалавека. Праграма разлічана на студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць юрыдычную адукацыю. Выдаткі за пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў падчас правядзення летніка, транпартныя выдаткі па тэрыторыі Германіі, звязаныя з адукацыйнай праграмай, а таксама квіток Мінск-Берлін пакрываюць арганізатары праекта. Складка ўдзельніка летніка – 50 еўра.

31.05.2008

Study Tours to Poland – набор удзельнікаў на праграму!
Польска-амерыканская фундацыя Свабоды ззапрашае актыўных студэнтаў з Беларусі на адукацыйныя 10-дзённыя візіты ў Польшчу. Арганізатары пакрываюць усе расходы, звязаныя з пражываннем, праездам і візамі для ўдзельнікаў. Апошні тэрмін падачы заяваў- 23 чэрвеня 2008г. >>>
Паводле сайта adukacyja.info

30.05.2008

Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка.

Тамара Мацкевіч
Гэты артыкул не прэтэндуе на грунтоўнасць і аналітычнасць. Тут сабраныя ўражанні ад наведвання амерыканскіх школаў, размоваў з калегамі, дзецьмі і бацькамі пра праблемы адукацыі.

Большасць беларусаў глядзіць на свет праз расійскае тэлебачанне, таму мы маем стэрэатыпныя ўяўленні пра Амерыку і амерыканцаў.

30.05.2008

З гісторыі беларускага настаўніцтва

«Са званнем настаўніка спалучаюцца вялікія абавязкі, для паспяховага выканання якіх патрабуецца шмат ведаў, талентаў, майстэрства і вопыту. Ад настаўніка залежыць, якое развіццё атрымаюць закладзеныя ў вучня прыродныя здольнасці. Калі настаўнік дрэнна ведае сваю справу, дык хоча ён гэтага ці не, але можа адбіць у вучня жаданьне вучыцца. Настаўнік павінен удумліва і глыбока пранікаць у складаны ўнутраны сьвет вучня, убачыць закладзеныя у ім здольнасці і схільнасці, якія, магчыма, з прычыны асаблівага псыхічнага складу характару не адразу выяўляюцца, і даць ім патрэбны напрамак.»

Цікавае інтэрв'ю з гісторыкам Таццянай Процькай аб жыцці беларускага настаўніка ХІХ стагоддзя чытайце на старонцы «Радыё Свабода»

30.05.2008

Грамадзянскі ўдзел:
адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці


Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Еўрапейская Камісія запрашаюць вас узяць удзел у праекце, скіраваным на павышэнне патэнцыялу беларускай грамадзянскай супольнасці.

У межах праекту вы зможаце ўзяць удзел у некалькіх трэнінгах па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, даведацца пра досвед арганізацыі грамадскіх кампаній у суседніх краінах, распрацаваць і рэалізаваць свае праекты, скіраваныя на адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці, падзяліцца досведам рэалізацыі гэтых праектаў са сваімі калегамі з іншых гарадоў і мястэчак краіны.

Першае мерапрыемства ў межах праекта – трэнінг “Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці”, адбудзецца 13–18 ліпеня 2008 г. у Польшчы. Удзельнікі трэнінга атрымаюць веды пра тое, што такое грамадзянскі ўдзел, кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, з якіх этапаў складаюцца гэтыя кампаніі, як прааналізаваць і стымуляваць да актыўнай дзейнасці тыя альбо іншыя групы грамадскасці, навучацца планаваць кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці і г.д.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца актывісты грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, настаўнікі, выкладнікі, студэнты, якія працуюць з рознымі мэтавымі групамі (людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, студэнты, сталыя асобы, ахвяры гвалту і г.д.) і іншыя грамадзяне, якія жадаюць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне, кампенсуюць выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы і праездам удзельнікаў трэнінга.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў трэнінгу абмежаваная. У сувязі з гэтым удзельнікі будуць адбірацца на конкурснай аснове паводле пададзеных анкетаў-заявак . Вітаецца ўдзел некалькіх прадстаўнікоў з адной мясцовасці.

Анкету-заяўку неабходна даслаць на адрас электроннай пошты: hrefcivicparticipation@odihr.pl да 18.00 5 чэрвеня 2008 года. Пра вынікі конкурсу будзе аб’яўлена да 10 чэрвеня 2008 г.

Дадатковую інфармацыю аб праекце і першым трэнінгу можна атрымаць па адрасе электроннай пошты: civicparticipation@odihr.pl

Старонкі