Архіў навін
Нарадзіць першакласніка
Аляксандра Дынько, Радыё Свабода
У гэтым годзе школы Беларусі прынялі восемдзесят шэсць тысяч трыста першакласнікаў.
Для беларускамоўных сем'яў першае верасня традыцыйна азначае чарговы віток няспыннай барацьбы за тое, каб іхныя дзеці навучаліся на роднай мове. Міністэрства адукацыі сцвярджае, што ў Беларусі сорак чатыры працэнты школаў з рускай мовай навучання, а з беларускай — аж пяцьдзесят тры працэнты. Прыблізна тры працэнты школаў выкладаюць на дзвюх мовах. Але нават у Мінску, дзе ёсць пяць беларускіх гімназій і пяць школаў, толькі два працэнты вучняў навучаюцца па-беларуску.
Вялікая перамога ў нябачнай вайне бацькоў і чыноўнікаў — гэта клас, у які першага верасня прыходзіць адзін адзіны першакласнік. Сёлета такія класы створаныя ў Магілёве для Яліны Салаўёвай і ў Баранавічах для Ядвісі Малашчанка. А школьнае жыццё Светы Астроўскай з Гродна пачалося з таго, што 2 верасня яна разам з бацькамі выйшла на галоўную гарадскую плошчу, трымаючы ў руках плакат «Хочам вучыцца па-беларуску». У яе вайне на той момант перамагло міністэрства адукацыі. Але ўжо праз пару дзён пасля пікета для Святланы таксама быў створаны асобны клас, а вось яе бацькоў збіраюцца судзіць за несанкцыяванае мерапрыемства.
Сярод усіх нашых мінскіх школаў найбольшай папулярнасцю карыстаецца гімназія № 23. У яе прыходзяць дзеткі, якія не называюць сшытак «тетрадью», аловак — «карандашом», а настаўніка — «учителем».
/ каментаваць
Праграма факультатыўных заняткаў
II-IV класы агульнаадукацыйных школ
34 навучальныя гадзіны
Паважаныя калегі! Віншую вас з пачаткам навучальнага года і прапаную вам далучыцца да цікавага і працяглага эксперыменту.
У канцы мінулага навучальнага года Міністэрствам адукацыі была зацверджана праграма факультатыўных заняткаў для вучняў II-IV класаў агульнаадукацыйных школ “Правілы ў маім жыцці”.
Калі Вы настаўнік II класа і жадалі б весці наш факультатыў, будзем рады супрацы.
Правілы ў маім жыцці
Праграма факультатыўных заняткаў
II-IV класы агульнаадукацыйных школ
34 навучальныя гадзіны
Паважаныя калегі! Віншую вас з пачаткам навучальнага года і прапаную вам далучыцца да цікавага і працяглага эксперыменту.
У канцы мінулага навучальнага года Міністэрствам адукацыі была зацверджана праграма факультатыўных заняткаў для вучняў II-IV класаў агульнаадукацыйных школ “Правілы ў маім жыцці”.
Калі Вы настаўнік II класа і жадалі б весці наш факультатыў, будзем рады супрацы. Тым, хто адгукнецца, мы дашлем:
-поўныя распрацоўкі заняткаў для вучняў (з дадатковым матэрыялам да іх);
-інфармацыйны матэрыял для бацькоў, які можа выкарыстоўвацца як на бацькоўскіх сходах, так і на класных стэндах.
Алеся Чарняўская, Нацыянальны інстытут адукацыі
+375 29 6350858 (Velcom), +375 29 2602777 (МТС)
maxchar@gmail.com.
Спампаваць праграму (192 Кб)
«У нешчаслівага настаўніка не можа быць шчаслівых вучняў"
Новы навучальны год стартаваў з добрай навіны — усім педагогам абяцаюць падняць заработную плату. Прычым размова ідзе не пра сімвалічнае павышэнне заробкаў. Нарэшце галасы настаўнікаў, прафсаюзных лідараў і прадстаўнікоў галоўнага адукацыйнага ведамства былі пачутыя – піша газета Звязда, якая апошнімі месяцамі вяла на сваіх старонках дыскусію пра незайздросны стан беларускага настаўніка.
Ці сапраўды - свайго інтэрнэт-форуму ў беларускіх настаўнікаў няма? Чаму менавіта сайт «Звязды» пераўтварыўся ў стыхійны форум, дзе настаўнікі дзяліліся адно з адным праблемамі і спосабамі свайго «выжывання» ў школе?
Мы не ведаем, сябры. Пэўна, беларускі настаўнік не мае ўмення і жадання "марнаваць час" на інтэрнэт-пляцоўках. Пэўна, "сталая гвардыя" давярае толькі органам афіцыйнага друку. Пэўна, раней «не дужа пякло»...
Мы гатовы разам з вамі шукаць адказы – на гэтае і іншыя пытанні. А цяпер прапануем поўны тэкст нашых калег са Звязды – да вашай увагі і вашага абмеркавання .
Ваш Nastaunik.info.
Чытаць болей / каментаваць
PowerPoint-прэзентацыя «Ганібал» ад Nastaunik.info
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі.
Клас: V клас, другое паўгоддзе.
Тэма: Заваяванне Рымам Міжземнамор'я. Вайна Рыма з Карфагенам (Пунічныя войны). Паход Ганібала на Рым. Вынікі Пунічных войнаў.
Прэзентацыя выканана Станіславай Літвінчук (Nastaunik.info) паводле: Ганібал.
PowerPoint-прэзентацыя «Ганібал» ад Nastaunik.info
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі.
Клас: V клас, другое паўгоддзе.
Тэма: Заваяванне Рымам Міжземнамор'я. Вайна Рыма з Карфагенам (Пунічныя войны). Паход Ганібала на Рым. Вынікі Пунічных войнаў.
Прэзентацыя выканана Станіславай Літвінчук (Nastaunik.info) паводле: Ганібал. Мн.: «Юнацтва», 1982 (ілюстрацыі – Пітэр Коналі; тэкст – Рут Томсан, пераклад – А.Міхальчук); сканаванне – Максім Чарняўскі.
...Ты прысядзеш на адбітую капітэль, заплюшчыўшы вочы, прыслухаешся да ветру, і мудры антычны вецер, які памятае велічны поступ сланоў Ганібала, пашле табе сапраўднае суцяшэнне. Ты раптам зразумееш, што Карфаген прайграў Рыму і ўрэшце загінуў менавіта таму, што не меў такой дробязі, як карфагенскія пісьменнікі. Значыцца, яшчэ не ўсё страчана. (Уладзімір Арлоў)
Спампаваць прэзентацыю (2,98 Мб)
Натхнёная першавераснёўскай лінейкай у беларускамоўнай гімназіі, дызайнер Вольга Кузьміч намалявала цудоўны беларускі РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ.
«Для маладых бацькоў у Беларусі не ў навінку самастойна рабіць размалёўкі, мапы ды іншыя дзіцячыя матэрыялы па-беларуску, бо ў краме не шмат знойдзеш.
Натхнёная першавераснёўскай лінейкай у беларускамоўнай гімназіі, дызайнер Вольга Кузьміч намалявала цудоўны беларускі РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ.
«Для маладых бацькоў у Беларусі не ў навінку самастойна рабіць размалёўкі, мапы ды іншыя дзіцячыя матэрыялы па-беларуску, бо ў краме не шмат знойдзеш. Вось і я зрабіла свой маленькі творчы ўнёсак у такую вялікую справу».
Замовіць выдрукаваны асобнік можна праз сайт Нашыя дзеткі – там сем’і разам друкуюць для сваіх малых. Калі ж Мінск далёка альбо ёсць магчымасць выдрукаваць самастойна – прапануем файлы для запампоўкі.
Спампаваць А3 (4,72 MB)
Спампаваць А4 (2,98 MB)
З 6 па 19 верасня
Адукацыйны інтэрнэт-кірмаш – выдатная магчымасць сустрэць у адным месцы прапановы ліцэйнага, магістэрскага, паслядыпломнага, доктарскага і MBA-навучання, моўных школ, вышэйшых курсаў і курсаў ад прадпрыемстваў, прапанаваныя заходняй суседкай - Польшчай.
На старонках Targiedukacyjne.Gazeta.pl i Uczsiejezykow.pl змешчаны прэзентацыі больш чым 140 вучэльняў, школ ды фірмаў з усёй Польшчы, дзякуючы якім можна пазнаёміцца з рознымі адукацыйнымі прапановамі, умовамі набору ды праграмамі навучання.
Таксама на старонках Кірмаша можна паўдзельнічаць у конкурсах з узнагародамі.