Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.01.2021
Аўтар: Шэпелева Таццяна Міхайлаўна,
настаўніца англійскай мовы першай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Фаніпаля» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці
 
26.01.2021

Бацькі часта перажываюць з-за адзнак дзяцей у школе, але рэдка задумваюцца пра тое, што самі могуць на многае ўплываць. Хочаце, каб дзіця добра вучыўся? Тады задавайце яму правільныя пытанні: не «Што ты сёння атрымаў на ўроку?» , а "Чаму ты сёння навучыўся?" Лічыце, што настаўнік паставіў незаслужана нізкі бал? Навучыцеся размаўляць пра гэта, а не канфліктаваць. Гэтымі і іншымі правіламі з бацькамі падзялілася педагог Тамара Мацкевіч падчас вэбінара, арганізаванага ініцыятывай "Бацькоўскі савет Беларусі».

25.01.2021

Настаўніца біялогіі Ушацкай сярэдняй школы Вольга Жыткая прапануе ўрок з медыяадукацыйным кампанентам па тэме “Абмен неарганічных і арганічных рэчываў. Вітаміны”.

24.01.2021

Падчас занятку вучні будуць працаваць у групах над стварэннем праектаў тэлевізійных ролікаў, рэкламуючы адзін і той жа прадукт, але для розных мэтавых аўдыторый. Яны паспрабуюць працаваць з персанажамі, дэкарацыямі, дыялогамі, сюжэтам, а таксама з рознымі аспектамі камунікацыі (вобразамі, тэкстам, дыктарскім тэкстам, музыкай), і паколькі іх прадукт - гэта фактычна чыстая дошка (белае ручнік), ім не пазбегнуць навязвязвання сваіх уласных каштоўнасцяў і гіпотэз. Кожная група прадставіць свой праект роліка класу, і далейшая дыскусія дапаможа ўсвядоміць, якія тэхнікі пераканання выкарыстоўваюць медыя.

23.01.2021

У любой школе можа быць некалькі органаў самакіравання, але для бацькоў цікавасць уяўляюць тры з іх. Гэта бацькоўскі камітэт, апякунскі савет і савет установы адукацыі.

23.01.2021

Прадстаўляем новы метадычны дапаможнік для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Гэта зборнік артыкулаў, прысвечаных метадычным і практычным аспектам медыяадукацыі і фарміравання медыяграматнасці вучняў. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, паспяхова фарміраваць не толькі прадметныя кампетэнцыі, але і медыяграматнасць.

22.01.2021

Пра наш курс піша Настаўніцкая газета: Менавіта аспекты медыяадукацыйнага ўрока разглядаюцца ў межах дыстанцыйнага курса для педагогаў “Медыяадукацыя ў школе”, які з 2016 года паспяхова рэалізуецца Таварыствам беларускай школы. За гэты час беларускімі педагогамі напрацаваны даволі вялікі вопыт, які лёг у аснову скарбонкі практыкаванняў для развіцця медыяпісьменнасці Media Toolkit. Зараз праходзяць навучанне больш за 80 педагогаў, іх ментарамі з’яўляюцца настаўнікі-метадысты, члены клуба “Крыштальны журавель”, выкладчыкі АПА, БДПУ імя Максіма Танка, НІА.

22.01.2021

Сусветная гісторыя, 5 клас.
Tэма: Абагульненне па тэмах:“ Індыя і Кітай у старажытнасці”, “Старажытная Амерыка ”
Аўтар: Іна Юр'еўна Несцяровіч, настаўніца гісторыі ДУА "Сталовіцкая СШ"

21.01.2021

Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Глыбоцкай раённай гімназіі Іна Шымко прапануе тэарэтычныя і практычныя матэрыялы для выкарыстання ў якасці дадатковага матэрыялу на ўроку гісторыі пры вывучэнні тэмы «Савецкае грамадства ў 20-30 гг.» або пры правядзенні абагульняючых урокаў. Для аналізу гістарычнай эпохі выкарыстаны савецкія плакаты 20-30 гг.

Старонкі