Архіў навін
Нацыянальны UWC камітэт аб'яўляе набор беларускіх вучняў. Навучанне ў каледжах Арменіі, Босніі ды Герцагавіны, Індыі, Кітая, Нідэрландаў, Сінгапура паводле сістэмы Міжнароднага бакалаўрыяту.
Матэрыялы выступлення Паўла Мартыноўскага на семінары «Методыкі фарміравання медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», які прайшоў у НІА.
Сёлета беларускія педагогі могуць адзначыць яго двойчы: у першую нядзелю кастрычніка – і праз тры дні, з калегамі з усяго свету. Віншуем, зычым радасці, годнасці і здольнасці самім выбіраць свае дарогі!
Да Дня настаўніка Белстат падрыхтаваў статыстычны агляд. Амаль 10% беларусаў занятыя ва ўстановах адукацыі ад дзіцячых садкоў да ВНУ, у краіне 117 тысяч настаўнікаў.
Па законе, працаваць можна толькі з 14-ці гадоў і толькі з пісьмовага дазволу бацькоў. Такія абмежаванні пацвярджаюць ва упраўленні адукацыі Мінскага аблвыканкама.
«Intex-press»: Шматдзетная маці Кацярына лічыць, што яе сына недакормліваюць у школе. Дзяцей, якія праводзяць у школе больш за дзевяць гадзін, павінны карміць тры разы.
Топ-навіна гэтага тыдня: Хто збіў «Боінг» над Данбасам? Простая геаметрыя дае магчымасць расставіць кропкі над «і». Як гэта зрабіць – чытайце ў дапаможніку-навігатары «Медыяадукацыя ў школе» на старонках 183–187.
У 2016/2017 годзе БК прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях: Найноўшая гісторыя; Філасофія і літаратура; Еўрапейская палітыка, грамадства, культура; Журналістыка: пачатковы курс. Заяўкі прымаюцца да 17 кастрычніка.
У дапаможніку разглядаецца адукацыйны патэнцыял медыя для арганізацыі сучаснага навучальнага працэсу ў школе, акрэсліваецца роля сродкаў масавай камунікацыі, вызначаюцца кампетэнцыі.
Запрашаюцца настаўнікі і будучыя абітурыенты, каб пазнаёміцца з магчымасцю атрымаць адукацыю у ISM. 16 кастрычніка, «Press Club» (вуліца В.Харужай 3).