Медыятэксты: плакат і карыкатура ў навучанні гісторыі
Галіна Эдуардаўна Давідоўская, настаўнік гісторыі ДУА «Гімназія № 21 г. Мінска» распрацавала ўрок гісторыі, дзе вучні даведаюцца тэхналогію працы з такімі медыятэкстамі, як плакат і карыкатура.
Галіна Эдуардаўна Давідоўская, настаўнік гісторыі ДУА «Гімназія № 21 г. Мінска» распрацавала ўрок гісторыі, дзе вучні даведаюцца тэхналогію працы з такімі медыятэкстамі, як плакат і карыкатура.
Таццяна Барткевіч распрацавала ўрок класнай гадзіны, які будзе садзейнічаць выхаванню культуры паводзін у сацыяльных сетках, а таксама развіваць цікавасць да чытання
Настаўнік фізікі гарадзенскай сярэдняй школы №26 Сяргей Фадзін упэўнены, што фізіка насамрэч лёгкі прадмет, якога не трэба палохацца. Дзякуючы напісанай ім гульні для Android «4PhPi» сямікласнікі ладзяць падарожжа ў захапляльны свет фізікі ды пазбаўляюцца стрэсавых стэрэатыпаў пра цяжкасць прадмета.
Выдавецства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выпусціла зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй В. В. Самахвала па медыяграматнасці “Як развіваць медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта: стратэгіі і тэхнікі”.
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе». Тэрмін навучання – 3,5 месяцы. Для найлепшых навучэнцаў курса плануецца ўдзел у міжнароднай школе па медыяграматнасці. Заяўкі прымаюцца да 7 снежня 2017
Буктрэйлер - гэта кароткі відэаролік, які распавядае аб кнізе. Аднак буктрэйлер - гэта яшчэ і эфектыўны метадычны сродак, які дазваляе вучням вылучыць галоўнае ў кнізе, перадаць думку так, каб яна закранула іншых. Пры гэтым дзеці набываюць медыякампетэнцыі: вучацца быць актыўнымі стваральнікамі медыйнай прасторы.
На сайце 45 практыкаванняў, створаных педагогамі-практыкамі з 11 краін. Карыстайцеся! Распаўсюджвайце! Дзяліцеся з калегамі!