Усяго патроху, ці як навучыць вучняў супрацьстаяць клікбейту?
Сенсацыйныя загалоўкі і кантэнт заснаваны на ідэі прыцягнуць увагу любымі сродкамі. Гэтая бізнес-мадэль замяніла традыцыйную мадэль публікацыі навін, пры якой рэклама запускаецца ў падтрымку публікацыі. Замест гэтага сеткі, якія існуюць за кошт рэкламы, ствараюць кантэнт, каб размяшчаць у ім рэкламу. Відавочна, што чым больш абуральныя, шакуючыя гісторыі, тым больш клікаў яны збіраюць і тым больш грошай зарабляюць вытворцы. Ідэямі, як выкарыстаць клікбейты ў навучанні, падзеліцца Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА.



