Скарбонка метадаў
29 метадаў актыўнага навучання
Гэты матэрыял змяшчае апісанне 29 метадаў актыўнага навучання, якія можна выкарыстоўваць як на ўроку, так і ў выхаваўчай пазакласнай дзейнасці. Для зручнасці аўтары склалі табліцу, у якой кожны з метадаў характэрызуецца па ўзрозню складанасці і навучальным задачам. Табліца дапаможа настаўніку выбраць для рэалізацыі педагагічных мэтаў адэкватны метад.
Аўтары зрабілі акцэнт на тое, як з дапамогай прапанаваных спосабаў адукацыйнай камунікацыі можна рэлізаваць мэты міжкультурнай адукацыі ў школе.
Метад «Адкрытая прастора» (Open Space)
Асноўнымі ўмовамі Open space – імпрэзаў з’яўляецца незапланаваная камунікацыя. Удзельнікі сядаюць ў кола ў вялікай аўдыторыі, без сталоў, без Мы і Вы, без “вярхушак” і “нізоў”. У цэнтры кола ляжыць дыван, дзе можна браць/прапаноўваць матэрыял для працы. На самым пачатку ствараецца чыстая “дошка аб’яваў”, на якую самі ўздзельнікі ўпісваюць свае прапановы, пытанні, тэмы. , паводле ўласнага жадання і інтарэсаў, утвараюцца маленькія групы, якія збіраюцца ў меншых памяшканнях і абмяркоўваюць сваё пытанне. Галоўнае, ствараецца магчымасць для самаарганізацыі групаў.
Метад праектаў
Праектная дзейнасць: Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах. Праектная дзейнасць – выкарыстанне ў педагагічным працэсе г.зв. метаду праектаў, распрацаванага ў 20-я гг. ХХ ст.
Планаванне праектнай дзейнасці
Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч
Метад актыўнай ацэнкі
Беларускі сайт, прысвечаны актыўный ацэнцы www.aacenka.by
Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглая выніковай ацэнцы.
Кейс-метад навучання
Кейс-метад арыентаваны на самастойную індывідуальную і групавую дзейнасць навучэнцаў пад час набыцця камунікатыўных уменняў. Выкарыстанне кейс-метада дазваляе ўвесці вучня ў стан інтэлектуальнага напружання, якое выклікае патрэбу ў ведах, пазнавальную цікаўнасць да вывучаемага матэрыялу, забяспечвае магчымасць ужывання метадаў навуковага даследавання, развівае пазнаваўчую самастойнасць і творчыя здольнасці, развівае эмацыйна-валявыя якасці і фармуе пазнаваўчую матывацыю. Кароткі агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі" прапануе настаўніца англійскай мовы школы №1 г. Івацэвічы Вольга Брыч
Цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі
Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч
Адукацыя на прыродзе
Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.




Даслала Таццяна Барткевіч (Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія).