Скарбонка метадаў
Павел Свечка. Гейміфікацыя ў адукацыі.
Гейміфікацыя - гэта сучасны трэнд у навучанні. Чым гейміфікацыя адрозніваецца ад адукацыйнай гульні? Як скарыстаць натуральныя чалавечыя жаданні: самавыяўлення, канкурэнцыі, майстэрства, альтруізму, дасягненняў у адукацыі? Распавядае настаўнік інфарматыкі Павел Свечка.
Як настаўніца пачатковых класаў дапамагае дзецям засвоіць родную мову, выкарыстоўваючы настольныя гульні ВІДЭА
Выкарыстанне гексаў (метаду шасцівугольнікаў) на ўроку Сусветнай гісторыі, 7 клас
Даслала Таццяна Шумель. Гексы - шасцівугольнікі, выразаныя з паперы ці пластыка. На гексах можа быць напісана, намалявана, раздрукавана ўсё, што заўгодна, па тэме ўрока. Складаючы з набору гексаў малюнак (пазл), дзеці ўсталёўваюць лагічную сувязь паміж тымі карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, і гэтыя сувязі становяцца бачнымі.
Дыванок ідэй
"Дыванок ідэй" – адзін з метадаў вырашэння праблем. Ён дазваляе перайсці ад аналізу прычын з'явы да індывідуальных дзеянняў удзельнікаў, накіраваных на рашэнне гэтай канкрэтнай праблемы.
АПА выдала зборнік матэрыялаў у дапамогу навучанню дэмакратыі і медыйнай граматнасці
У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі выйшаў дапаможнік "Демократическая культура в действии: демократические компетенции в информационную эпоху" (аўтары М.Е.Мінава, О.А.Мельнік, Н.А.Ульянчанка).
Медыяадукацыя ў школе: змест і метады фарміравання медыяграматнасці вучняў
У дапаможніку разглядаецца адукацыйны патэнцыял медыя для арганізацыі сучаснага навучальнага працэсу ў школе, акрэсліваецца роля сродкаў масавай камунікацыі, вызначаюцца кампетэнцыі.
«Не патані ў інфармацыйным дажджы»
Мэта дапаможніка – даць базавыя веды і навыкі ў сферы медыя, пазнаёміць з найбольш распаўсюджанымі відамі маніпуляцый і прапаганды, а таксама паказаць базавыя інструменты праверкі інфармацыі.
Адкрыты ўрок: На вачах ва ўсіх
У чым заключаецца сэнс публічнага прадстаўлення настаўнікам свайго ўрока? Які ўрок пажадана рабіць публічным? Артыкул Мікалая Запрудскага.



