З гісторыі ТБШ: Як разгаралася і патухала «Полымя» на Беласточчыне
Гурток ТБШ ў Беластоку быў створаны ў 1927 годзе. Сход адбыўся ў прыватным памяшканні Язэпа Грагарчука, дзе дэкларацыю аб прыналежнасці да ТБШ падпісалі 23 чалавекі. Запрацавалі драматычная, харавая, дэкламатарская і літаратурная секцыі.



