Архіў навін
Падлічана, што шведы ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў знаходзяцца пад уплывам медыя ў сярэднім 7 гадзін штодня. Таму медыяадукацыя афіцыйна інтэграваная ў нацыянальны навучальны план.
У прыватны дзіцячы цэнтр патрабуюцца дасведчаныя педагогі для працы ў беларускамоўных групах. Кірункі працы – ранняе развіццё, тэатральнае мастацтва, танцы.
Летнік у Альхоўцы штогод збірае найлепшых прафесіяналаў у педагогіцы. Сёлетняя тэма летніка – «Сучасныя электронныя сродкі навучання». 23 чэрвеня працу пачалі 53 удзельнікі, сярод якіх – і пераможцы абласных этапаў конкурсаў прафесійнага майстэрства, і 16 «навічкоў».
Калегі з Блогу настаўнікаў Беларусі прапануюць усім ахвотным адказаць на пытанні пра неўласцівыя настаўніцкія абавязкі – анлайн.
У суседняй Расіі давялося знізіць парогавы мінімум па прадметах адзінага дзяржаўнага экзамена, інакш бы без школьных атэстатаў засталася вялікая колькасць выпускнікоў. На ўцечку інфармацыі і магчымасць спісаць спадзяваліся цэлыя рэгіёны.
Некалькі настаўнікаў з розных абласцей Беларусі паведамілі пра спецыяльную анкету, якую днямі ім прапанавалі запоўніць. У Міністэрстве адукацыі анкетаванне пакуль не каментуюць.
Выданне ЮНЕСКА складаецца з дзвюх частак: апісанне праграмы навучання і сістэмы кампетэнцый МІП; падрабязнае апісанне базавых і дадатковых модуляў навучальнай праграмы.
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа развітаўся з чарговым выпускам сваіх выхаванцаў. Установу, на пачатку 2000-х зачыненую на загад Міністэрства адукацыі, скончылі яшчэ 17 хлопцаў і дзяўчат.
АРР «Дзедзіч» і Еўрапейскі дом сустрэч – Фундацыя «Новы Стаў» запрашаюць маладых журналістаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца журналістыкай, узяць удзел у міжнародным моладзевым праекце «Media camp», які адбудзецца 07-14 ліпеня 2014г. у Любліне (Польшча).
Аляксандр Лукашэнка патрабуе вызваліць настаўнікаў ад неўласцівых ім функцый. Настаўнікі ж хочуць атрымаць, як некалі персанаж Булгакава, такую паперу, з такой пячаткай, каб ніводзін чыноўнік і блізка не мог да іх наблізіцца.