Архіў навін
Гарадзенскіх гісторыкаў, выкладчыкаў унівэрсытэта імя Янкі Купалы, якія прычыніліся да выдання кнігі «Гродназнаўства», пачалі выклікаць да рэктара і браць тлумачэнні. Усё таму, што кніга выдадзеная не дзяржаўным выдавецтвам, а выйшла ў серыі «Гарадзенская бібліятэка», паведамляе сайт Радыё Свабода. На гарадзенскіх сайтах з'явілася інфармацыя пра тое, што гісторыкаў выклікалі да рэктара, а таксама з імі мелі размову супрацоўнікі КДБ.
Самі гісторыкі не адмаўляюць, што іх сапраўды выклікалі ў рэктарат і што з імі гутарылі супрацоўнікі КДБ, але каментаваць сітуацыю адмаўляюцца, бо ўсім пагражае страта працы.
Што рабіць выкладчыку ў такой сітуацыі, калі яго «папярэджваюць ", пагражаюць, запалохваюць?
Група маладых і крэатыўных клоўнаў шукае беларускага настаўніка пачатковых класаў для кансультацыі. Будзем удзячныя за дапамогу ў распрацоўцы забаўляльнай праграмы для малодшых школьнікаў. Нам патрэбны Ваш вопыт і парады.
Кантактны тэлефон: +375 29 8425789 Настасся, e-mail: nastaliuban1@rambler.ru
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй!
АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ прымаюцца ад 10-га да 28-га верасня на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі). Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна. Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць у пазначаны вышэй час па тэлефонах: (029) 783–08–45; (0152) 75–71–72 і e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com
Павел Свярдлоў, Еўрарадыё
На прыкладзе ЦТ па фізіцы эксперты аналізуюць ўзровень студэнтаў, неадпаведнасць уступных іспытаў школьнай адукацыі, «мову РІКВа» і складанне тэстаў.
10 дзён таму ўчорашнія абітурыенты занялі свае месцы ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях. Наколькі яны вартыя вышэйшай адукацыі? Колькі з іх пасля першай жа сесіі сыйдзе з ВНУ? Пра ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, адпаведнасць цэнтралізаванага тэставання патрабаванням вышэйшай школы і фізічны слэнг спрачаюцца выкладчык БДУ Валянцін Асташынскі і рэпетытар Яўген Лівянт.
Малюнкі можна дасылаць да 1 лістапада
У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп:
1) да 7 гадоў
2) ад 7 да 10 гадоў
Задача юных мастакоў – расказаць пра вядомых ім бізнэсоўцаў, выказаць стаўленне да прадпрымальніцкай справы, паказаць, у чым заключаюцца перавагі працы, калі чалавек працуе на сябе.
Заяўкі можна дасылаць да 28 кастрычніка.
Калі вы:
• умееце прыгожа казаць,
• не баіцёся думаць нестандартна,
• смела прымаеце выклікі жыцця –
скажыце сваё слова падтрымкі прадпрымальніцтву ў Беларусі!
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 25 гадоў. Выступ павіннен гучаць у вуснай форме на рускай або беларускай мове. Працягласць – да 5 хвілін.
Эла Якубоўская, «Фізіка: праблемы выкладання»
Лета, ліпень, пачатак доўгачаканага настаўніцкага адпачынку. Яго чакаеш увесь год, рыхтуешся, выбіраеш маршруты падарожжаў. Але для мяне адзін маршрут нязменны ўжо некалькі гадоў: Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, бераг ракі Страча каля вёскі Альхоўка. Менавіта тут штогод збіраюцца настаўнікі фізікі (і не толькі) у свой метадычны летнік, каб правесці незабыўны тыдзень творчасці і адкрыццяў.
Настаўніцкаму летніку ў Альхоўцы ўжо 23 гады. Шмат хто з удзельнікаў прыехаў у 10-ы ці нават 20-ы раз, нехта ж – упершыню. І кожны выявіў вялікую цікавасць да тэмы, якую прапанаваў М.І.Запрудскі для сваіх аўтарскіх курсаў у «Альхоўцы-2012»: тэорыя і практыка праблемнага навучання. Мне ды іншым настаўнікам лёс падарыў магчымасць плённа папрацаваць, пакамунікаваць і нават адпачыць у файным месцы сярод таленавітых, захопленых сваёй прафесіяй людзей.
Апошні тэрмін падачы заявак – 12 верасня
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае настаўнікаў паўдзельнічаць у аднадзённым семінары «Пра ЕС у школе: ключавыя аспекты, формы і метады працы». Семінар адбудзецца ў Мінску 15 верасня 2012 г.
Удзел у семінары дазволіць:
• даведацца пра механізмы функцыянавання Еўрапейскага Саюза ў параўнанні з механізмамі функцыянавання ЕўрАзЭС;
• прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза, а таксама атрымаць уяўленне пра узаемадзеянне ЕС і РБ;
• пазнаёміцца з прынцыпамі і формамі працы з тэмай ЕС: праца ў групах, дзелавыя гульні, дыскусіі, метады працы з тэкстам ды інш.;
• спланаваць дзеянні па выкарыстанні атрыманага зместу ў сваёй выкладчыцкай дзейнасці.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 верасня
Грамадскае аб’яднанне «М’АРТ» (Чарнігаў, Украіна), у партнёрстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае праўдзельнічаць у доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.
Мэтавая група курса: беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса «правы чалавека» ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў – 16 чалавек, узрост не абмежаваны.
Фармат курса: тры двухдзённыя семінары ў Чарнігаве, Украіна (субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі на палатформе дыстанцыйнага навучання (да 6 гадзін у тыдзень) і па месцы працы.
Апошні тэрмін падачы запявак – 23 верасня
Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка: падставовы курс; журналістыка: спецкурсы; найноўшая гісторыя; філасофія/літаратура.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску.
Навучанне ў БК бясплатнае.