Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.09.2012

Апытанне ладзіцца да 16 верасня

Ініцыятыўная група «Слоўnicks» вырашыла стварыць серыю беларуска-замежных ілюстраваных слоўнікаў для дзяцей. Праца над слоўнікамі ўжо вядзецца, і  важна разумець, ці будуць запатрабаваныя такія выданні ў Беларусі, і якімі яны павінны быць.
Калі ласка, выдаткуйце некалькі хвілін Вашага часу і адкажыце на некалькі пытанняў. Вашыя адказы і каментары вельмі важныя!

 

05.09.2012

Апошні тэрмін падачы заяваў – 26 верасня 24:00

Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае чацвёрты набор удзельнікаў.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай і занятыя ў сферах дзяржаўнага кіравання, адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама тыя, хто зацікаўлены бізнесам, дзейнасцю грамадскіх арганізацый і палітычным жыццём.
Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія ладзяцца ў Беларусі, Літве, Малдове (ці Грузіі) і Швецыі, і міжсесійнай працы ўдзельнікаў, якая ўключае самастойны аналіз даследаваных падчас сесій матэрыялаў, удзел у круглых сталах з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама самастойную арганізацыю семінараў па тэматыцы школы.

04.09.2012

Сцэнар пазакласных заняткаў

Даслала Наталля Бартошык (ДУА «Бокшыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».
Форма правядзення занятка: вусны часопіс з элементамі тэатралізаванай гульні.
Мэта: Даць веды вучням пра народнае тэатральнае мастацтва Беларусі: скамарохаў, батлейку.

04.09.2012

Даслала Юлія Паўлава, Барысаў. Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі. Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме «Лічэбнік», урок №58 у каляндарным планаванні. Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.

04.09.2012

Іспанска-беларускі слоўнік для школьнікаў

Аўтары «Іспанска-беларускага слоўніка для школьнікаў» Мікола Бусел і Якуб Лапатка дазволілі выставіць яго для ўсеагульнага карыстання, паколькі на сённяшні дзень выдаць кнігу не знайшлося магчымасці.
Ахвотныя дапамагчы ў выданні слоўніка могуць звяртацца на паштовы адрас Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.

04.09.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 21 верасня  

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці запрашае ў 2012 – 2013 вучэбным годзе паўдзельнічаць у мерапрыемствах:
- конкурс па беларускай мове для вучняў 7-х класаў «Скарбы мовы: Фанетыка»;
- конкурс па беларускай літаратуры для вучняў 10 – 11 класаў «Максім Танк: шляхамі творчасці» да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка;
- інтэрнэт-конкурс электронных плакатаў «Люстэрка натхнёнай душы», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка;
- урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка, – літаратурныя чытанні «Песняры роднага краю» (для вучняў 9 – 11 класаў).

03.09.2012

Пётра Садоўскі

У Федэральнай зямлі Берлін гарадскі Сенат перадаў цалкам кампетэнцыю экспертызы і выбару падручнікаў прадметным метадычным аб’яднанням і нарадам кіраўнікоў школ, якія ўлічваюць меркаванні настаўнікаў-практыкаў і бацькоўскіх камітэтаў. Гэта адбылося ў 2008 г. 
За Берлінам да гэтага працэсу далучыліся Заарланд і Шлезвіг-Гольштэйн. Прадметнае метадычнае аб’яднанне і дырэктар школы пакідаюць настаўнікам права самім выбіраць падручнік.

03.09.2012

Пётра Садоўскі

У Федэральнай зямлі Берлін гарадскі cенат перадаў цалкам кампетэнцыю экспертызы і выбару падручнікаў прадметным метадычным аб’яднанням і нарадам кіраўнікоў школ, якія ўлічваюць меркаванні настаўнікаў-практыкаў і бацькоўскіх камітэтаў. Гэта адбылося ў 2008 г. 
За Берлінам да гэтага працэсу далучыліся Заарланд і Шлезвіг-Гольштэйн. Прадметнае метадычнае аб’яднанне і дырэктар школы пакідаюць настаўнікам права самім выбіраць падручнік. Паколькі падручнікі бясплатныя, то трэба ўкладацца ў пэўны ліміт. У «Законе аб школе», які прымаецца зямельным сенатам, настаўнік-прадметнік мае права, паводле прынцыпу «мультыперспектыўнасці», сам уносіць пэўныя ўдакладненні і пашыраць падразглядную праграмную праблематыку. Пры прыняцці рашэння аб выбары таго ці іншага падручніка, акрамя думкі дырэктара, прадметнай камісіі ды настаўніка, улічваецца і меркаванне вучняў (пачынаючы з 8-га класа), якое фармулюецца «спікерам класа» (Klassensprecher).

03.09.2012

РГА «Таварыства беларускай школы» даслала афіцыйныя запыты наконт стану беларускамоўнай адукацыі ў Міністэрства адукацы і ў Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Асноўныя пытанні запытаў датычаць выканання «Плана мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 год і наступныя гады».

03.09.2012

РГА «Таварыства беларускай школы» даслала афіцыйныя запыты наконт стану беларускамоўнай адукацыі ў Міністэрства адукацы і ў Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Асноўныя пытанні запытаў датычаць выканання «Плана мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 год і наступныя гады».

Старонкі