Архіў навін
7 верасня
Амбасада ЗША ў Беларусі абвесціла віктарыну па ведах культуры, гісторыі, утварэння і геаграфіі ЗША.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Удзельнікі мусяць самастойна сфармаваць каманды па чатыры чалавекі і рэгістравацца да ўдзелу гатовымі камандамі з назвамі. Адзіная ўмова – у кожнай з камандаў мае быць прынамсі адзін выпускнік праграмы абмену, якая праводзіцца Дзярждэпартаментам ЗША ў Беларусі. Рэгістравацца можна таксама і гледачамі.
Шаноўныя калегі, дарагія сябры!
Надыходзіць Дзень ведаў, а разам з ім – новы навучальны год. Ад шчырага сэрца віншуем вас, зычым радасных адкрыццяў, творчага плёну, удзячных вучняў і сяброўскай падтрымкі!
Для вас – «Нашы настаўнікі» з «Альбома школьных песень».
Першага верасня вы нас сустрэнеце
Позіркам строгім на школьным парозе,
Добрай усмешкай і мудрымі словамі –
Нашы настаўнікі...
Пабачыў свет музычны дыск «Альбом школьных песень», створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі дзякуючы падтрымцы культурна-адукацыйнай фундацыі «Орса-Рамана».
Дыск змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.
З радасцю паведамляем, што стваральнікі альбома папрасілі нас распаўсюдзіць частку накладу сярод аўтараў і сяброў Nastaunik.info.
Physbugs
Сутыкнуўся з праблемай: хацеў адрэдагаваць пад каляндарна-тэматычнае планаванне праграму факультатыва па фізіцы і не змог – МА забараніла ўсялякае выпраўленне дакумента і паставіла пароль. Вельмі жорсткі ўчынак, бо банальна перабіраць тэкст – шкада часу. Іншы спосаб таксама працаёмісты: захаваць дакумент у фармаце PDF, а потым распазнаць праз FineReader.
Але, пашукаўшы ў сеціве, знайшоў вельмі хуткі спосаб.
Physbugs
Сутыкнуўся з праблемай: хацеў адрэдагаваць пад каляндарна-тэматычнае планаванне праграму факультатыва па фізіцы і не змог – МА забараніла ўсялякае выпраўленне дакумента і паставіла пароль. Вельмі жорсткі ўчынак, бо банальна перабіраць тэкст – шкада часу. Іншы спосаб таксама працаёмісты: захаваць дакумент у фармаце PDF, а потым распазнаць праз FineReader.
Але, пашукаўшы ў сеціве, знайшоў вельмі хуткі спосаб.
Апошні тэрмін падачы ідэяў – 16 верасня
Ад 20 жніўня адкрылася новая магчымасць для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне Усходняга Партнёрства. У конкурсе NGOmap змогуць паўдзельнічаць грамадзяне шасці краінаў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Галоўным прызам ў конкурсе NGOmap з’яўляецца адукацыйны візіт у Польшчу для шасці прадстаўнікоў ініцыятываў-пераможцаў, па адным ад кожнай краіны. Яны сустрэнуцца з экспертамі з Рады Конкурсу, каб абмеркаваць рэалізацыю свайго праекта.
«У нас няма грошаў для пераможцаў. Мы лічым, што даць вудачку лепш, чым даць рыбу. Вось чаму мы прапануем магчымасць сустрэцца з экспертамі, навучыцца know-how і пабудаваць Вашую сетку міжнародных кантактаў», – кажа каардынатар праекта Лукаш Граеўскі.
Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.
«Беларускі народны тэатр»: Сцэнар пазакласных заняткаў
Даслала Наталля Бартошык (ДУА «Бокшыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».
Форма правядзення занятка: вусны часопіс з элементамі тэатралізаванай гульні.
Мэта: Даць веды вучням пра народнае тэатральнае мастацтва Беларусі: скамарохаў, батлейку.
Задачы: фармаваць у вучняў уяўленне аб беларускім тэатры як вобразным адлюстраванні духоўнага свету чалавека; развіваць у вучняў уменне выступаць перад публікай, здольнасць быць чытачом, гледачом, слухачом; спрыяць выхаванню цікавасці да народнай спадчыны, жаданню самім дакрануцца да народнага мастацтва, развіццю лідэрскіх якасцей: адказнасці за сваю працу і працу іншых.
Прафесар Гія Нодзія – былы міністр адукацыі Грузіі (2008 г.), цяпер дырэктар Каўказскага інстытута міру, дэмакратыі і развіцця
Рэформа адукацыі ў Грузіі пачалася ў 2003 годзе, адразу пасля Рэвалюцыі ружаў, калі кіраўніка краіны савецкага тыпу Шэварднадзэ замяніў малады, адукаваны і зарыентаваны на захад, палітык Міхаіл Саакашвілі. Пасля гэтага Грузія абвясціла курс на лібералізацыю эканомікі, правяла рэформу праваахоўных органаў, у выніку якой была знішчана карупцыя, прыцягнуты ў краіну заходні капітал. Тэрмін кіравання прэзідэнта Грузіі сканчаецца, у 2013 годзе прыйдзе іншы кіраўнік краіны, і грамадства шырока абмяркоўвае змены, якія адбыліся ў краіне за гэты час.
Былы міністр адукацыі і навукі Грузіі Гія Нодзія адмыcлова для Настаўніка.info пагадзіўся распавесці пра змены, што адбыліся ў адукацыі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 25 жніўня
Фонд Contrapunctum (Варшава), Цэнтр культурнага менеджменту (Львоў), разам з New Art Union (Грузія) запрашаюць да ўдзелу ў першым этапе польскай праграмы «Культурная дыпламатыя – навучальныя візіты менеджараў культуры з краін Усходняга партнёрства». Да ўдзелу запрашаюцца работнікі ўпраўленняў культуры, прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, якія працуюць у гэтай сферы.
У межах праграмы ўдзельнікі змогуць прааналізаваць агульнаеўрапейскую і польскую сістэмы менеджменту культуры, больш даведаюцца пра фандрайзінг і лабіяванне, міжнароднае супрацоўніцтва і партнёрскія адносіны, сувязі паміж культурай і камерцыяй (крэатыўныя індустрыі).
Акрамя гэтага, праект стане платформай для сустрэчаў і далейшага супрацоўніцтва паміж менеджарамі культуры з Польшчы і краін Усходняга партнёрства.