Архіў навін
E-Teacher Scholarship Program
The U.S. Embassy Minsk is pleased to announce a call for applications from English language teacher trainers and other specialists working in the field of teaching English in Belarus to participate in one of the nine ENGLISH TEACHER PROFESSIONAL DEVELOPMENT DISTANCE LEARNING COURSES provided through two different U.S. universities. DEADLINE FOR SUBMITTING APPLICATIONS IS AUGUST 2, 2012.
Please submit applications electronically to e-teacher@usembassy.minsk.by For more detailed information please contact Public Affairs Section staff by e-mail: e-teacher@usembassy.minsk.by or telephone: +375 17 2170481.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 жніўня
Еўрапейская камісія двойчы на год ладзіць трэнінгавыя курсы для выпускнікоў універсітэтаў. У тым ліку для тых, хто ў межах бесперапыннай адукацыі толькі атрымаў універсітэцкі дыплом і пачынае новую прафесійную кар’еру. Трэнінгавыя перыяды доўжацца тры-пяць месяцаў і пачынаюцца штогод 1 сакавіка і 1 кастрычніка.
Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны: мець скончаную першую ступень вышэйшай адукацыі і атрымаць дыплом да заканчэння дэдлайну падачы заявак; не ўдзельнічаць у стажыроўках іншых інстытутаў Еўрапейскага саюза; вельмі добра валодаць англійскай, французскай або нямецкай мовай.
Удзельнікі атрымаюць фінансавую дапамогу памерам 1047,55 еўра штомесяц. Удзельнікі з абмежаванымі магчымасцямі могуць атрымаць дадатковае фінансаванне.
Даслала Аляксандра Брыкава (БДПУ)
Мэта: фарміраванне ў вучняў (студэнтаў) навыкаў актыўнай узаемааценкі.
Апісанне: распрацаваная методыка работы з вучнямі старэйшых класаў (студэнтамі) можа выкарыстоўвацца падчас вывучэння любой тэмы, на любым вучэбным прадмеце. Методыка спрыяе фарміраванню навыкаў узаемаацэнкі і работы ў дыядах (парах), стымулюе матывацыю навучання і развівае ўменне задаваць пытанні і даваць грунтоўныя адказы.
Метадычная распрацоўка «10 пытанняў»
Даслала Аляксандра Брыкава (БДПУ).
Мэта: фарміраванне ў вучняў (студэнтаў) навыкаў актыўнай узаемааценкі.
Апісанне: распрацаваная методыка работы з вучнямі старэйшых класаў (студэнтамі) можа выкарыстоўвацца падчас вывучэння любой тэмы, на любым вучэбным прадмеце. Методыка спрыяе фарміраванню навыкаў узаемаацэнкі і работы ў дыядах (парах), стымулюе матывацыю навучання і развівае ўменне задаваць пытанні і даваць грунтоўныя адказы.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня, 18.00
12 – 18 жніўня 2012 г. у Таліне (Эстонія) адбудзецца навучальны візіт «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі для адукацыйнага сектара Беларусі». Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адукацыйнага сектара Беларусі: сябры няўрадавых арганізацый, аналітычных цэнтраў і камерцыйных устаноў, якія працуюць у сферы адукацыі, а таксама настаўнікі, выкладчыкі, персанал навучальных устаноў.
Арганізатары візіту – Е-Governance Academy і Міжнародная некамерцыйная арганізацыя Пакт. У праграму ўваходзіць наведванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Эстоніі, сустрэчы з няўрадавымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы навучання інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям, а таксама візіт у Міністэрства адукацыі і навукі Эстоніі і Нацыянальны цэнтр экзаменаў і кваліфікацыі.
Арганізатары аказваюць дапамогу ў атрыманні віз для ўдзельнікаў візіту і пакрываюць усе выдаткі знаходжання ў Эстоніі.
Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска)
26 чэрвеня ў Вільні адбылася фінальная гульня конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу 2012?». У ёй прымалі ўдзел 3 школьныя каманды: «Таварыства ананімных еўрапейцаў» (Брэст), «Еўра-М» (Магілёў) і «Разам» (Маладзечна). Вельмі прыемна адзначыць, што гульня праходзіла адначасова на тэрыторыі дзвюх краін Еўрасаюза, бо адбывалася гэта спаборніцтва ў амбасадзе Швецыі ў Літве.
29–30 красавіка 2012 г. у Ракаве і 1 мая ў Магілёве прайшлі тры паўфінальныя гульні ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
У паўфінале паўдзельнічалі 14 школьных каманд з Брэста, Магілёва, Мінска, Бабруйска, Маладзечна, Навагрудка, Жодзіна, Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Вельмі прыемна, што змагаліся на роўных паміж сабой сталічныя і вясковыя школьнікі, гімназісты і вучні звычайных сярэдніх школ.
Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска)
26 чэрвеня ў Вільні адбылася фінальная гульня конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу 2012?». У ёй прымалі ўдзел 3 школьныя каманды: «Таварыства ананімных еўрапейцаў» (Брэст), «Еўра-М» (Магілёў) і «Разам» (Маладзечна). Вельмі прыемна адзначыць, што гульня праходзіла адначасова на тэрыторыі дзвюх краін Еўрасаюза, бо адбывалася гэта спаборніцтва ў амбасадзе Швецыі ў Літве. Чальцоў каманд, настаўнікаў, арганізатараў і сябраў журы гасцінна прынялі, пачаставалі і запрасілі на гульню гаспадары, якія стварылі вельмі добрыя ўмовы для правядзенння конкурсу.
Марыя Верціхоўская. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання. Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2012.
Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў
Марыя Верціхоўская. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання.
Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2012.
Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі літаратуры ў старшых класах» выйшла ў 2011 г. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавым i карысным студэнтам філалагічных факультэтаў.