Архіў навін
ПрайдзіСвет
У Чэхіі дзеці чытаюць кнігі, падборку якіх зрабілі вядомыя чэшскія творцы, а таксама абіраюць кнігі для чытання самастойна, абмяркоўваючы спіс прапанаванай літаратуры ўсім класам. Настаўнікі толькі падтрымліваюць гэтае пачынанне, бо школьнікі чытаюць самі, без усякага прымусу. Да таго ж, у іх з’явіўся стымул.
За кожную прачытаную кнігу школьнікам плацяць па 50 крон, пасля чаго дзеці праходзяць тэст на сайце праекту «Чытанне дапамагае» (Čtení pomáhá). І калі ўсе адказы правільныя, кампутар пераводзіць на імя школьніка сумленна заробленыя кроны. Праўда, грошы гэтыя — віртуальныя. Аднак дзеці ўжо «начыталі» больш чым на 11 мільёнаў крон. Выдаткаваць гэтыя грошы вучні могуць толькі на дабрачыннасць, з дапамогай электроннага пераліку сродкаў.
У другой палове жніўня працягнецца запіс на восеньскі семестр курсаў нямецкай мовы ў Інстытуце імя Гётэ ў Беларусі.
Папярэдняе бясплатнае тэставанне абудзецца 14 жніўня (аўторак) у 13:00; 15 жніўня (серада) у 13:00. Тэставанне складаецца з лексічна-граматычнага тэсту, пісьмовага адказу на 2 пытанні з паўсядзённага жыцця і гутаркі. Працяглаць тэставання – прыкладна 3,5 гадзіны.
Для ўдзелу ў тэставанні патрабуецца папярэдні запіс.
Метад актыўнай ацэнкі нарадзіўся ў Вялікабрытаніі, але прывезлі ў Беларусь яго польскія педагогі Данута Стэрна і Ёанна Соцька ў 2009 годзе. Той першы семінар нашыя настаўнікі назвалі «метадычнай радасцю» і прыдумалі беларускі адпаведнік выразу «formative assessment» – «актыўная ацэнка». Бо менавіта такая ацэнка прымушае да актыўных дзеянняў самаго вучня, падвышае матывацыю да навучання, а не мае форму прыгавору – «сядай, тры»!
Апошні тэрмін прыёму заявак – 10 верасня
Запрашаюцца адукатары-практыкі (трэнеры, моладзевыя лідэры, кіраўнікі моладзевых праектаў ды інш.) з еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у краіны праграмы «Моладзь у дзеянні» і Еўрапейскай праграмы дабрасуседства і партнёрства.
Месца правядзення: Замак Пілсудскага ў 60 км ад Варшавы. Час: 19–23 лістапада 2012 г.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 5–6, 7, 8–9, 10–11 класаў распрацавана ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай мове і літаратуры, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе. Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Беларуская Палічка
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне распрацавана ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай мове і літаратуры, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе. Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
- Беларуская мова і літаратура. 5–6 кл.;
- Беларуская мова і літаратура. 7 кл.;
- Беларуская мова і літаратура. 8–9 кл.;
- Беларуская мова і літаратура. 8–9 кл.;
- Беларуская мова і літаратура. 10–11 кл.