Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.07.2011

Кансультант па нямецкай мове як замежнай Інстытута імя Гётэ адказвае за пытанні супрацы ў галіне адукацыі і нямецкай мовы са школамі.
Галоўная ўвага надаецца спрыянню ў выкладанні нямецкай мовы ў школах Беларусі і паляпшэнню якасці сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. У супрацы з Міністэрствам адукацыі праводзяцца конкурсы для вучняў і семінары па павышэнню кваліфікацыі праз беларускія ўстановы павышэння кваліфікацыі. Пры гэтым выкарыстоўваецца перш за ўсё патэнцыял мультыплікатараў, якія былі падрыхтаваны ў 2001–2003 гг. у рамках асобнага праекта.
Кансультант па нямецкай мове курыруе стыпендыяльную праграму Службы педагагічных абменаў (PAD) у Беларусі. Па прафесіную кансультацыю настаўнікі нямецкай мовы могуць звяртацца да спадарыні Катарыны Ланге.

16.07.2011

Андрэй Каравайка – Яўген Лівянт, TUT.BY
-Страшны не сам крызіс, а тэндэнцыі...
-Тэставанне – адзіны аб’ектыўны паказнік таго, што адбываецца ў нашай адукацыі...
-Сэнс тэставання адзін – яно мусіць быць сумленным. На шчасце, так і ёсць...
-Катастрофа не ў балах, а ў тым, што пераважная большасць 17-гадовых юнакоў і дзяўчат не ведаюць базавых рэчаў...
-Адзін чыноўнік Мінадукацыі сказаў, што інфармацыя ў свеце падвойваецца кожныя тры гады, таму трэба нагружаць дзяцей больш. А мне здаецца, наадварот, трэба вылучыць базавыя рэчы...
-Ёсць вялізная колькасць маладых людзей, якія хочуць вучыцца і атрымліваць адукацыю...
-У Мінску больш за палову школ, дзе ўзровень нулёвы...
-Але бяда ў тым, што той, хто адгадае 10 балаў, паступае ў педагагічны...
-Мае калегі, добрыя школьныя настаўнікі, ніколі не скардзяцца на заробак. Яны скардзяцца на ідыятызм таго, што адбываецца...
-Не ведаю, кім укладаецца навучальная праграма. Але ведаю, што яна бессістэмная і няўзгодненая...
-Падручнікі павінны некалькі год пісацца і выпрабоўвацца...
-Большасць настаўнікаў сышла на пенсію ці ў рэпетытары...
-Раней рэпетытар быў выбарам выпускнікоў, каб абагуліць і сістэматызаваць асноўныя веды. Цяпер ледзь не з пачатковай школы іх наймаюць тыя, хто можа сабе дазволіць...
-Калі ў школе не вучыцца, пачынаюцца канфлікты. У выніку школа не займаецца тым, чым павінна – даваць веды...

13.07.2011

Часопіс «Маляванка беларуская» – новы праект «Женского журнала», які будзе змяшчаць сюжэты беларускіх казак і легендаў у беларускім і рускім варыянце, а таксама малюнкі для расфарбоўкі.
Першы нумар ужо прадаецца ў сетцы «Белсаюздрук». Каштуе 5 450.

13.07.2011

Апошні тэрмін прыёму прац – 25 жніўня
Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Tb!
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», мэта якой – спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

13.07.2011

10 – 18 жніўня
Запрашаем да ўдзелу ў беларускамоўным летніку.
«Паўночны Вецер» – гэта моладзь, якая выпраўляецца за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок у Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнай Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па грамадскіх і філасофскіх пытаннях. Пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама заняткі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча...

06.07.2011

ЦТ - 2011: вынікі і развагі

- Цэнтралізаванае тэставанне: вынікі 2011 года >>>
- ЦТ штогод дасканаліцца, а ўзровень адукацыі падае? >>>
- Дзяўчына, якая набрала на тэставанні па беларускай мове 100 балаў, паважае сучасную беларускую паэзію і слухае «Краму» ды «Ляпісаў» >>>
- Беларускія школьнікі лепш за ўсё ведаюць грамадазнаўства і геаграфію >>>
- Колькі абітурыентаў гуляе ва «ўгадайку» на ЦТ? >>>
- Калі і дзе забіраць сертыфікаты >>>


06.07.2011

Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця
Батаніка (ад грэц. «батанэ» – расліна) – раздзел біялогіі, які вывучае расліны. «Айцом» батанікі часта лічаць старажытнагрэцкага філосафа Тэафраста, або Феафраста, які апісаў некаторыя расліны. З’яўленне навуковай батанікі звязана з імем шведскага навукоўца К. Лінэя (XVIII ст.), заснавальніка сучаснай сістэматыкі жывых арганізмаў. Разгледзім некаторыя назвы раслін на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

06.07.2011

Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця 
Батаніка (ад грэц. «батанэ» – расліна) – раздзел біялогіі, які вывучае расліны. «Айцом» батанікі часта лічаць старажытнагрэцкага філосафа Тэафраста, або Феафраста, які апісаў некаторыя расліны. З’яўленне навуковай батанікі звязана з імем шведскага навукоўца К. Лінэя (XVIII ст.), заснавальніка сучаснай сістэматыкі жывых арганізмаў.
Разгледзім некаторыя назвы раслін на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

06.07.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16-ы Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА.
Удзельнікамі летніка могуць стаць сябры клубаў ЮНЕСКА і неасацыяваная моладзь 14–18 гадоў. Мэта летняга ўніверсітэта – стварэнне ўмоваў для адукацыі, эфектыўнай камунікацыі, абмену досведам дзейнасціі развіцця творчага і лідэрскага патэнцыялу моладзі. У праграме:
адукацыйныя секцыі і круглыя сталы, майстар-класы, кансультаванне па пытаннях падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў, стварэнне інфраструктуры моладзевага самакіравання, навучанне метадам самакіравання і арганізацыі культурных і сацыяльных мерапрыемстваў, культурная праграма, кірмаш камерцыйных ініцыятыў, экскурсія па культурна-гістарычным мясцінам Беларусі.

06.07.2011

3 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся 22-гі метадычны настаўніцкі летнік. У летніку праведзены аўтарскі семінар Мікалая Іванавіча Запрудскага “Упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў”. Асноўнай мэтай летніка было стварэнне ўмоваў, каб яго ўдзельнікі усвядомілі і прынялі для сябе каштоўнасць “самастойнай працы вучняў”, без якой немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў навучання.

Старонкі