Архіў навін
«Выкарыстанне прыёмаў і метадаў асобасна-арыентаваных тэхналогій»
Даслала Таццяна Барткевіч (Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія).
Асобасна-арыентаваныя тэхналогіі маюць на мэце арыентацыю на ўласцівасці асобы, яе фарміраванне і развіццё ў адпаведнасці з прыроднымі здольнасцямі дзіцяці, стварэнне ўмоў для творчасці і самаактуалізацыі асобы.
Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня
Centrum Współpracy Młodzieży ладзіць навучальны візіт для лідэраў моладзевых ініцыятываў, сябраў НДА, валанцёраў з Беларусі, Грузіі, Малдовы й Украіны, які адбудзецца ў Гдыні (Польшча) ў кастрычніку 2011 г.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам двух тыдняў наведаць розныя арганізацыі, пазнаёміцца з польскімі палітыкамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, страхоўку і каля 70% выдаткаў на візу.
Афіцыйныя мовы праекта: руская, англійская, польская.
Твой Стыль
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску.
Твой Стыль
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску. Як узнікла ідэя правядзення канферэнцыі і выдання навуковага зборніка, распавёў адзін з ягоных аўтараў, гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
- Ідэя і ўзнікненне гэтага зборніка, як і правядзенне канферэнцыі, стала вынікам своеасаблівай рэакцыі на тыя памкненні афіцыйных ідэолагаў, якія сёння прысутнічаюць у беларускай інтэлектуальнай прасторы і якія накіраваны на спробу вывесці Кастуся Каліноўскага з ліку нацыянальных герояў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў» (Беларусь), Фундацыя еўрапейскіх даследванняў (Польшча), Цэнтр інцыятываў ЮНЕСКА (Польшча) запрашаюць да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”.
У межах праграмы запланавана тры сустрэчы:
- адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13–17.07.2011);
- практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14–18.09.2011);
- круглы стол у Мінску (10–11.12.2011).
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 ліпеня
Школа адукатараў запрашае ўсіх, хто хоча павысіць свой узровень кампетэнтнасці ў галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтаваць пісьмовыя заяўкі для ўдзелу ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011.
Школа адукатара пройдзе ў фармаце чатырохдзённай школы-семінара 15–17 ліпеня. Тэма – «Распрацоўка канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў".
Алесь Кіркевіч, Твой Стыль
Нашыя карані і вытокі звязаныя з сціплай каморкай паміж спортзалай і кабінетам сусветнай Мастацкай Культуры.
Лабараторыю “Карані і Вытокі” прыдумаў Алесь Пятровіч Госцеў, гарадзенскі педагог і краязнавец, а каморка сталася яе офісам і складам (у большай ступені).
Мы, вучні, неслі ў гэтую каморку ўсё, што знаходзілі падчас археалагічных і этнаграфічных выцечак. Тут можна было знайсці абсалютна ўсе: томік вершаў Хо-Шы-Міна на беларускай мове, падборкі часопісаў часоў перабудовы, камяні, у якіх наш настаўнік знаходзіў нейкія фантастычныя сэнсы (а можа і не знаходзіў ), ”чорную біжутэрыю”-узнагароду паўстанцаў 1863 г., якую знайшлі пры разборы каміну, цэлыя скрыні старажытнай кафлі, шкла, керамікі...
Прыём заявак на курсы ў Мінску – да 30 чэрвеня
Курсы з’яўляюцца бясплатнымі і некамерцыйнымі, але слухачы павінны набыць прапанаваныя лектарамі падручнікі за ўласны кошт.
У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне РБ ва ўзросце ад 18 год да пенсійнага веку. Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.
Пасля заканчэння выдаецца пасведчанне аб удзеле ў праграме курсаў польскай мовы і культуры.
valancior-hks
Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў-2011 ў Беларусі. Ён, хутчэй за ўсё, няпоўны – але ўжо з таго, што ёсць, можна выбіраць.
Пражыванне ў большасці з гэтых летнікаў – намётавае, харчаванне можа быць бясплатным ці часткова платным.
Такім чынам – правядзіце гэтае лета з карысцю для сябе і нашай спадчыны!
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Курс-трэнінг пад кіраўніцтвам дасведчаных трэнераў сеткі Edit-Net адрасаваны спецыялістам з невялікім досведам трэнерскай працы (не больш за 50 гадзін) ці без досведу, актыўным настаўнікам. Гэта інтэнсіўнае навучанне для трэнераў, якія ўжываюць ці плануюць ужываць актыўныя метады ў працы з дарослымі і моладдзю. Курс, выбудаваны паводле такіх самых метадаў, пройдзе 13–17 ліпеня пад Мінскам.