Архіў навін
3 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся 22-гі метадычны настаўніцкі летнік. У летніку праведзены аўтарскі семінар Мікалая Іванавіча Запрудскага “Упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў”. Асноўнай мэтай летніка было стварэнне ўмоваў, каб яго ўдзельнікі усвядомілі і прынялі для сябе каштоўнасць “самастойнай працы вучняў”, без якой немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў навучання. Менавіта ў працэсе самастойнай пазнавальнай дзейнасці на ўроку вучні авалодваюць важнымі пазнавальнымі і сацыяльнымі кампетэнцыямі.
Андрэас Вірвальскі
Паводле www.goethe.de
Чатыры, пяць альбо шэсць гадоў? У Германіі палітыкі і педагогі спрачаюцца аб тэрміне навучання ў пачатковай школе. Праціўнікі рэформы непакояцца, што адбудзецца заняпад “старой добрай” гімназіі.
Андрэас Вірвальскі, goethe.de
Чатыры, пяць альбо шэсць гадоў? У Германіі палітыкі і педагогі спрачаюцца аб тэрміне навучання ў пачатковай школе. Праціўнікі рэформы непакояцца, што адбудзецца заняпад “старой добрай” гімназіі.
Тое, што добра дапасаваная да магчымасцей дзяцей адукацыя з’яўляецца для дарослых жорсткай палітыкай, можна было назіраць у Заходняй Германіі яшчэ ў 1970-х – 1980-х гг. У той час палітыкі кансерватыўнага і сацыял-дэмакратычнага кірункаў змагаліся за стварэнне так званай аб’яднанай школы, у якой тры галіны (асноўная школа, рэальная школа і гімназія) павінны былі зліцца ў адно як мінімум да дзясятага класа (т. зв. Sekundarstufe I – адукацыя ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах).
Тое, што было для кансерватыўных колаў “школьным бязладдзем”, педагогі, якія прытрымліваліся сучасных поглядаў, разглядалі ў якасці аптымальнага метаду, з дапамогай якога можна было стварыць для дзяцей з розных слаёў грамадства аднолькавую зыходную аснову для кагнітыўнага і інтэлектуальнага развіцця.
Апошні тэрмін падачы заявак – 5 ліпеня
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА запрашае ў моладзевы валанцёрскі летнік «Замкі Беларусі».
Удзельнікі: студэнты і працоўная моладзь (18 – 26 гадоў); час правядзення: 13–26 ліпеня 2011 г.; месца: в Залессе, Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл-ці; у праграме: навучальныя трэнінгі, культурныя мерапрыемствы, экскурсіі, выезды з намётамі на прыроду.
Міхась Булавацкі
У школах закончыўся навучальны год. Закончыўся ён і для першакласнікаў адзінага на ўвесь Магілёў беларускага класа. Для мяне, настаўніка, які марыў выкладаць любімую мною матэматыку на не менш любімай роднай мове, было вельмі цікава даведацца, як закончыўся год менавіта ў гэтым класе.
– Добра закончыўся, – усміхаецца Наталля Аляксандраўна. – Праграму першага класа мы паспяхова закончылі датэрмінова. Апошнія некалькі месяцаў працавалі па праграме другога класа...
Агляд адукацыйных навінаў
- Пяць абітурыентаў набралі 100 балаў на ЦТ па беларускай мове >>>
- Вясковы абітурыент: іспыт на выжыццё >>>
- Філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц – 2011» >>>
- Дзяржкантроль на баку абітурыентаў >>>
- У сістэме сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстаноўлены толькі адзін від устаноў – каледж >>>
- «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі!»: кніга казак Сержука Вітушкі з малюнкамі Міхала Анемпадыстава >>>
25 чэрвеня ў будынку Гістарычнай майстэрні адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу метадычных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды». Таварыства беларускай школы ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў дыпломамі. Найлепшыя аўтары ў кожнай з пяці намінацый атрымалі заахвочвальныя прызы, якія прыдадуцца ім у педагагічнай працы. Падчас цырымоніі працавала выстава метадычнай літаратуры, якую настаўнікі маглі забраць для сваіх бібліятэк. Шматлікія грамадскія арганізацыі, прыватныя выдавецтвы і проста асобы далучыліся да фармавання прызавога фонду і арганізацыі выставы.
Шчыры дзякуй усім!
Глядзець фотарэпартаж /
gorad.by
Амаль год зацікаўленыя бацькі дамагаліся адкрыцця ў Магілёве класа з з выкладаннем усіх вучэбных прадметаў на беларускай мове.
Гарадская ўлада пайшла насустрач: першага верасня 2011 года ў СШ № 1 (вуліца Першамайская, 24) такі класс з’явіўся. На сёння ў ім тры вучні.
У аддзеле адукацыі магілёўскага гарвыканкама запэўнілі, што клас працягне сваю працу і ў наступным навучальным годзе. Праўда з пажаданнем: колькасць вучняў мусіць павялічыцца. Утрымліваць клас усяго з трыма навучэнцамі невыгадна. А гэта значыць, што важкая нагода для ліквідавання такога класа застаецца...
Паводле рассылкі belngo.info
17 чэрвеня 2011 г. Рада ААН па правах чалавека прыняла канчатковую версію дакумента, які вызначае парадак звароту дзяцей, іх законных прадстаўнікоў і групаў грамадзян у Камітэт ААН па правах дзіцяці са скаргамі на парушэнні правоў дзяцей. на сайце: http://www.crin.org/resources/infodetail.asp?id=25223 .