Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.04.2015

Адбылася фінальная канферэнцыя ўдзельнікаў курса дыстанцыйнага навучання. Сертыфікаты міжнароднага ўзору атрымалі 72 чалавекі. Гэта ўжо трэці выпуск дыстанцыйных курсаў «Стратэгія актыўнай ацэнкі».

18.04.2015

Бясплатныя экскурсіі па Мінску ды іншых гарадах і мястэчках Беларусі: пешыя, роварныя ды аўтаэкскурсіі; гістарычныя, экалагічныя, экскурсіі-квэсты – для дзяцей і дарослых.

16.04.2015

Твайму дзіцяці не знайшлося важнай кнігі на роднай мове? Творчыя беларускія бацькі не сумуюць і па-майстэрску выпраўляюць сітуацыю. Далучайся да кола чытачоў і стваральнікаў новай дзіцячай літаратуры!

15.04.2015

Аналіз падручнікаў «Грамадазнаўства» для 9 і 10 класаў, зроблены Пётрам Садоўскім, які мае шматгадовы досвед супрацоўніцтва з «Інстытутам імя Георга Экерта для міжнароднага даследавання школьных падручнікаў».

11.04.2015

Бясплатныя заняткі па-беларуску (мова, гісторыя, інфарматыка ды інш.) для вучняў 7–9 класаў. Заняткі праходзяць у ТБМ кожны панядзелак і сераду з 16.30 да 18.20.

10.04.2015

Тэкст і відэазапіс майстар-класа Святланы Мацулевіч, прысвечанага дэманстрацыі калегам актуальнасці тэхнік АА, а таксама навучанню тэхнікам задавання пытанняў, НАШТОБУЗУ, зваротнай сувязі.

10.04.2015

Сёння споўнілася 50 гадоў з дня народзінаў Сержука Вітушкі – моладзевага лідара беларускай незалежнасці, педагога і гісторыка, аўтара казак для дарослых і дзяцей.

10.04.2015

Беларускія студэнты і ментары дыстанцыйнага курса «Актыўная ацэнка – новая стратэгія навучання» наведалі ў Польшчы некалькі школ, каб паглядзець, як іх калегі працуюць з актыўнай ацэнкай.

09.04.2015

Напрамкі профільнага навучання ў школе будуць фармавацца з улікам патрэбаў рынку працы ды іншых фактараў. Пра гэта заявіла намесніца міністра адукацыі Беларусі Раіса Сідарэнка.

09.04.2015

Настаўнік з Магілёва Міхась Булавацкі займаецца перакладамі, перамагае ў спаборніцтвах па більярдзе, захапляецца гісторыяй, а матэматыку наогул лічыць не проста навукай, а сапраўднай філасофіяй.

Старонкі