Архіў навін
Буктрэйлер - гэта кароткі відэаролік, які распавядае аб кнізе. Аднак буктрэйлер - гэта яшчэ і эфектыўны метадычны сродак, які дазваляе вучням вылучыць галоўнае ў кнізе, перадаць думку так, каб яна закранула іншых. Пры гэтым дзеці набываюць медыякампетэнцыі: вучацца быць актыўнымі стваральнікамі медыйнай прасторы.
Любы падручнік не будзе перашкаджаць творчаму настаўніку нават тады, калі будзе выконваць толькі функцыю зборніка мастацкіх твораў. Самы наватарскі падручнік будзе “зламаным” інструментам у арсенале настаўніка, які слаба падрыхтаваны для яго выкарыстання.
Настаўніцкая газета - бадай адзіная крыніца, якая распавяла пра тэмы, што падымалі настаўнікі на рэспубліканскім семінары “Інавацыйнае развіццё — стратэгічны вектар адукацыі” .
У сацыяльнай сетцы Instagram зʼявіўся цікавы акаўнт для настаўнікаў гісторыі. Яго стварыла Галіна Віктараўна Свентухоўская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства СШ № 16 г. Брэста.