Архіў навін
Конкурс «Лафi фэйк» дазволiў у пэўнай ступенi паказаць вынiкi эфектыўнасцi медыяадукацыйнай практыкi ў нашых школах i парадавацца за вучняў. Фактычна падлеткi памянялiся сёння месцамi з дарослымi: на iх ляжыць задача — навучыць сваіх бацькоў і нават педагогаў медыйным навыкам, крытычнаму мысленню, уменню адрознiваць праўду ад няпраўды, факты ад выдумак, пазнаёмiць з метадамi манiпуляцыi i дэкадавання навiн. I ў iх гэта выдатна атрымлiваецца...
Вучэбны дапаможнік “Грамадазнаўства” для 9 класа выйшаў на пачатку 2020 года. Як яго ацаніць? Гэта прарыў айчыннай педагогікі ці спраба зрабіць хоць нешта сучаснае на падмурку састарэлых праграм і адсутнасці сапраўднай рэформы адукацыі?
Прапануем рэцэнзію сябры Назіральнай рады Таварыства беларускай школы, к.ф.н. Пётры Садоўскага.
Хто стаў пераможцам конкурсу Лаві фэйк? Як настаўнікі і вучні памяняліся месцамі? Хто такія крыэйтэры і інфлюэнсэры? Які праект атрымаў прыз глядацкіх сімпатый? Ну і хіт сезону: кот Франака Вячоркі на 18-й хвіліне. Кот, які не ўмее адрозніваць факты ад каментароў.
Хто стаў пераможцам конкурсу Лаві фэйк? Як настаўнікі і вучні памяняліся месцамі? Хто такія крыэйтэры і інфлюэнсэры? Якія праект атрымаў прыз глядацкіх сяімпатый? Ну і хіт сезону: кот Франака Вячоркі на 18-й хвіліне. Кот, які не ўмее адрозніваць факты ад каментароў.
«Дырэктар сказаў, што як настаўнік я маю права на думкі наконт сістэмы адукацыі, але я не маю права як настаўнік крытыкаваць уладу, што наша задача — абслугоўваць ідэалогію, якая ёсць. І пакуль я не выказвалася на адрас першай асобы, то гэта разумелі, а цяпер не разумеюць».
Падчас інфадэміі, якая стала следствам распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў свеце, вельмі цяжка знайсці надзейныя, навукова-абгрунтаваныя крыніцы інфармацыі. Прапануем вам прэс-рэліз навукоўцаў БДУ, напісаны даступнай мовай. Гэты тэкст дапаможа настаўнікам і вучням крытычна ацэньваць артыкулы па тэме COVID-19 у СМІ і сацыяльных медыя.
На працягу 11 год Ярык быў аб'ектам шматлікіх настаўніцкіх эксперыментаў. Яго бацькі - настаўнікі-метадысты Эла і Аляксандр Якубоўскія заўсёды, калі была магчымасць, бралі Ярыка на ўсе настаўніцкія семінары, летнікі.
25 гадоў таму беларускія сацыёлагі правялі даследаванне на тэму “Фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучнёўскай моладзі”. З тых часоў вырасла новае пакаленне грамадзян Беларусі. Прапануем азнаёміцца з унікальнай працай навучоўцаў усім зацікаўленым асобам.