Архіў навін
У беларускай Вікіпедыі з’явіўся артыкул прысвечаны медыяадукацыі. Да яго стварэння спрычыніліся настаўнікі аўтары кнігі «Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў».
Прапануем два артыкулы на тэму. У першым - факты, у другім- меркаванні экспертаў.
ЮНЕСКА запрашае бацькоў падлеткаў 12-16 гадоў, а таксама спецыялістаў, якія аказваюць дапамогу ў развіцці дзіцяча-бацькоўскіх адносін на бясплатнае навучанне. Пачатак 19 чэрвеня. Працоўная мова курса - руская.
Студэнты МДЛУ знялі ролік у 26-й мінскай школе пра тое, як важна настаўніку ствараць сітуацыю поспеху. Проста паглядзіце гэты цуд!
Гэта не такое важнае пытанне, каб яму надаваць так шмат увагі, у тым ліку і ў СМІ. Хутчэй за ўсё, гэтая тэма закінута для таго, каб адцягнуць увагу ад больш важных праблемаў і сістэмнага крызісу, які існуе ў нашай адукацыі.
Даслаў Васіль Рудабелец, настаўнік вышэйшай катэгоры Роўкавіцкай школы Чачэрскага р-на. Трэнажор прысвечаны творчасці Ф. Скарыны, складзены да 500-годдзя кнігадрукавання.
Прапанаваныя вучэбныя заняткі рэкамендуецца праводзіць у рамках прадметных тыдняў біялогіі, беларускай мовы і літаратуры для вучняў 10—11 класаў. Мяркуецца, што тэма дапаможа сфарміраваць у старшакласнікаў разуменне ўнікальнасці і значнасці балота не толькі як часткі ландшафту Беларусі, але і як фактару ўплыву на фарміраванне культуры і нацыянальнага характару. Матэрыял урока падыдзе для рэалізацыі праекта па экалагічным выхаванні старшакласнікаў.
«Наша задача – не ацаніць, а палепшыць». Інтэрв'ю дырэктара дэпартамента адукацыі і навыкаў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, распрацоўшчыка і куратара тэставання PISA Андрэаса Шляйхера, якое ён даў «Украінскай праўдзе».
Навучальны комікс Дануты Стэрны тлумачыць, як стратэгія актыўнай ацэнкі дапамагае фармаванню навыкаў 21-га стагоддзя.
Пазакласнае мерапрыемства для тыдня нямецкай мовы даслала Ірына Рудабелец, настаўніца нямецкай мовы Роўкавіцкай школы. Што агульнага паміж Скрынам і Гутэнбергам? Менавіта на гэта пытанне адкажуць вучні, а заадно і адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.