Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
25.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў біялогіі і хіміі. У метадычных трэндах: праектнае і праблемнае навучанне, мадэляванне і візуалізацыя, мнематэхнікі і эйдэтыка.

24.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Заўважна спалучаюцца і выкладаюцца: матэматыка праз міні-праекты, фізіка праз эксперыменты, інфарматыка праз гульні.

24.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры. Філолагі лічаць, што чытаць трэба, гэта карысна і вельмі цікава, неабходна вярнуць кнігі і чытанне ў моду.

24.09.2023

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў гісторыі і геаграфіі. У метадычных трэндах: праектнае і праблемнае навучанне, развіццё крытычнага мыслення і работа з медыятэкстамі, актыўныя і інтэрактыўныя метады, візуалізацыя і гейміфікацыя навучання (квэсты, дыдактычныя гульні).

20.09.2023

Прапануем агляд сеціва, дзе гуртуюцца і дзеляцца матэрыяламі настаўнікі беларускай мовы.

19.09.2023

Біябурбалка — гэта навукова-папулярны падкаст, які дае адказы на простыя і складаныя біялагічныя пытанні па-беларуску.

17.09.2023

Праект “Школьны воз” прапануе прадметы школьнай праграмы ў выглядзе пазнавальных і цікавых відэаўрокаў.

16.09.2023

Педагогаў запрашаюць паўдзельнічаць у новым адукацыйным праекце "Наша школа: эфектыўныя адукацыйныя і камунікатыўныя практыкі". Праект уяўляе сабой серыю анлайн-курсаў і накіраваны на развіццё прафесійных уяўленняў аб сучасных падыходах у адукацыі.

14.09.2023

Прапануем выпуск пра эстонскую школу з відэапраекта Аляксандра Мурашова "Іншая школа"

12.09.2023

Пераможцу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2023" назавуць 28 верасня

Старонкі