Архіў навін
Дарагія калегі! Паважаныя чытачы!
Шчыра віншуем вас з Калядамі і Новым годам! На парозе 2015 год. Ён абяцае быць складаным, але і аптымістычным.
У дапаможніку разглядаюцца навуковыя падставы і практыка арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі – новай і эфектыўнай тэхналогіі навучання. Кніга напісана на падставе досведу 150 настаўнікаў-практыкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Ялінка-стайл сёлета – усё яшчэ вобразы мужных супергерояў ды казачных прынцэс, але вышыванкавы трэнд не абмінуў сёлета і дзетак. Фотарэпартаж Generation.by з навагодняга свята «Нашых дзетак».
Калядны духавы аркестр Акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова выканае творы Барадзіна, Брамса, Чайкоўскага, еўрапейскія і беларускія калядкі. Уваход вольны.
Пра гэта паведаміла БЕЛТА 27 снежня 2014 г. Намесніцай міністра адукацыі будзе Раіса Сідарэнка, дырэктарка НІА.
Cістэма нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе «абкатку» на прыкладзе Баранавічаў, а таксама асобных устаноў адукацыі ў іншых гарадах.
Абраў прафесію настаўніка – адпавядай. Настаўніца ўрыцкай школы Таццяна Глушакова пра дадатковыя веды і ўменні, неабходныя для якаснага навучання.
Як навучыць падлетка арыентавацца ў моры інфармацыі? Шведскі педагог Ёран Андэрсан дзеліцца з беларускімі калегамі сваім 20-гадовым досведам медыяадукацыі.
Тэатралізаваны паказ абраду, майстра-клас па прыгатаванні святочных страваў, качанне вогненага кола і вогнішча, карагоды і гульні, дзіцячая пляцоўка, батлейка.
Сяргей Чарняўскі. Як стварыць сучасную школьную газету: метадычны дапаможнік. Пераклад з украінскай мовы Юрася Каласоўскага.