Архіў навін
"Як настаўнікі, мы шукаем розныя спосабы эфектыўнага навучання, чакаем, што нехта дасць нам рашэнні, якія заўсёды апраўдваюцца. Мне ўдалося знайсці адзін такі спосаб. Гэта прапанова выбару для вучняў. Выбар -- гэта «чароўная палачка» ў навучанні, на якую часта забываюцца, а ён можа быць карысны ў кожны момант працэсу навучання", -- Данута Стэрна.
А можа купалаўская Паўлінка - гэта маладая Беларусь, якая стаіць перад выбарам? Чаму інфармацыя, пададзеная ў выглядзе гісторыі, найлепш успрымаецца? Як працаваць са стэрэатыпамі? Чаму бывае, што "па вушах цякло, а ў могз не папала"? Галіна Сухава, Ларыса Валынец, Таццяна і Сяргей Фадзіны разважаюць пра тое, як трэба вучыць дзяцей у інфармацыйным грамадстве.
Калі ў медыцыне лекары сталі лячыць па пратаколе, які ствараюць навукоўцы, — вынікі выздараўлення пацыентаў нашмат палепшыліся. Настаўнікі пакуль кіруюцца ў навучанні інтуіцыяй, бо не ведаюць, што ёсць педагогіка, заснаваная на дадзеных.
Глядзіце лекцыю Кацярыны Куксо, чытайце даследаванні Джона Хэці і іншых навукоўцаў, якія ведаюць, што працуе ў педагогіцы, а што - не.
За апошнія некалькі дзён сітуацыя вакол новых правілаў падліку вынікаў цэнтралізаванага тэставання напалілася настолькі, што педагогі Яўген Лівянт і Сяргей Альшэўскі прынялі рашэнне падрыхтаваць зварот з патрабаваннем адмяніць новыя правілы.
Новыя патрабаванні да сістэмы масавай адукацыі прыйшлі з боку бізнесу яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя.
Што трэба разумець пад найлепшымі школьнымі практыкамі? Як зрабіць школу эфектыўнай? Ці можна знайсці агульную мову з бацькамі? І як можа дапамагчы ў гэтым кінаклуб? Пра ўсё гэта ішла гаворка падчас другой педагагічнай неканферэнцыі ЕdСаmр Bеlаrus — 2018, дзе настаўнікі самі галасавалі за ідэі і тэмы, якія яны жадаюць абмеркаваць са сваімі калегамі.
Глядзіце запісы прэзентацый, лекцый, урокаў для дарослых і майстар-класаў, праведзаных у межах семінара-практыкума.
У сацыяльныя сеткі арганізатары Edcamp Belarus-2018 выклалі 567 фотаздымкаў. Глядзіце, далучайцеся да настаўніцкаіх суполак.
Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы... Трэці год запар у Беларусі рэалізуецца інавацыйны праект па апрабацыі перакуленага навучання, у якім задзейнічаны 13 устаноў адукацыі. Пра тое, навошта перакульваюць урок, як працуе такая мадэль і якія яна мае перавагі, — мы гутарым з навуковым кіраўніком праекта, прафесарам кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА Мікалаем ЗАПРУДСКІМ.