Архіў навін
Дзякуй настаўніку Дзмітрыю Бондару, які прайшоў праз інцыдэнт, і на сваім прыкладзе "дзякуючы" пільнасці дырэктаркі школы сабраў шмат карыснай інфармацыі.
«Што можна зрабіць на ўроку біялогіі? Бяром цукеркі розных колераў і робім мадэль ДНК, РНК, АТФ... Правяраем хатняе заданне, гуляючы з М&Ms. Дамаўляемся, што кожны колер абазначае пэўнае заданне. Напрыклад, чырвоны — расказаць аб вакцынацыі, жоўты — намаляваць вірус COVІD-19 і г. д. Пасля правільнага адказу цукерку можна з'есці».
Прафесар Яры Лаванен пра сакрэт фінскай школы: "У нас няма старонніх кантралёраў, якія ходзяць і шарсцяць школы".
На пошту nastaunik.eu прыйшоў вялікі ліст на англійскай мове з сур’ёзнымі прапановамі ад фонду з гучнай назвай “Foundation for the Support of International Projects” за подпісам Яўгенія Бараноўскага.
У сваёй педагагічнай дзейнасці я арганізую дыстанцыйнае навучанне з дапамогай інтэрнэт-платформаў, сацыяльных сетак і анлайн-генератараў. Так, напрыклад, выкарыстоўваючы свой персанальны сайт на платформе lepshy.by і ў групе ў вКонтакте, я размяшчаю заданні і дадатковы матэрыял для вучняў, якія хочуць замацаваць ці падцягнуць свае веды па прадмеце.
Усім у дзяцінстве расказвалі пра базавыя правілы гігіены - мыць рукі, не ёсці брудную садавіну, чысціць зубы два разы на дзень. Але сёння інфармацыя можа мець не меншую пагрозу.
ЭдКэмп - неканферэнцыя школьных настаўнікаў, якая дапамагае знайсці аднадумцаў, калег, якія змогуць прасоўваць Вашу ідэю ў сваіх школах і рэгіёнах. Апроч настаўнікаў у ЭдКэмпе прымаюць удзел прадстаўнікі бізнесу, фондаў і некамерцыйных арганізацый.
Якой павінна быць новая Беларусь. Матэрыял прысвечаны адукацыі. З чаго пачынаць рэфармаванне сістэмы адукацыі? Якія прынцыпы павінны быць галоўнымі ў гэтай сферы? Што трэба прыбраць з навучальнага працэсу, а што дадаць? Сваімі думкамі з газетай "Новы час" дзеляцца Ганна Севярынец, Тамара Мацкевіч і Сяргей Пульша.