Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.01.2016

Карыстальнікі Android могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. Акрамя таго, праграма парадуе малечу музыкаю ды спевамі.

25.01.2016

Інтэрактыўная мапа станаўлення гісторыі Беларусі сістэматызуе факты, падзеі, імёны і даты ад Вялікага Княства Літоўскага. Апавяданне праходзіць адначасова ў двух вымярэннях: часе і прасторы.

25.01.2016

Навучальную нагрузку ў школах трэба скараціць, але толькі ў I–IX класах. Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» увечары 24 студзеня апавёў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

21.01.2016

Mediakritika.by прааналізавала выпускі вечаровых навінаў на тэлеканалах на ўтрыманне ў сюжэтах пра міжнароднае становішча ксенафобскіх выказванняў.

21.01.2016

25–30 студзеня – павышэнне кваліфікацыі «Медыякампетэнтнасць педагога як фактар ​​станаўлення медыя і інфармацыйнай культуры вучняў» у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

21.01.2016

Стыпендыі, якія прапануе нямецкая замежная супольнасць Любека DAG сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, маюць два напрамкі: краінаўназнаўства і немецкая мова ў пачатковай адукацыі. Апошні тэрмін – 22 студзеня.

19.01.2016

«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул ментара Алены Ананчыкавай і каментар кансультанта Мікалая Запрудскага прысвечаны модулю «Крытэрыі ацэнкі».

19.01.2016

Ідэі хуткага атрымання зваротнай сувязі ад edutopia.org будуць карыснымі як ветэранам актыўнай ацэнкі, так і навічкам.

14.01.2016

«Белка-Стрэлка» – мазырская настаўніца, якая выявілася ваяўнічай блогеркай, прыхільніцай «рускага міру» і сепаратысцкіх узброеных груповак ДНР і ЛНР ва Украіне – падала заяву аб звальненні.

13.01.2016

Рэсурс Ігара Трафімовіча паказвае, якія марфалагічныя асаблівасці ўласцівыя тапонімам розных рэгіёнаў Беларусі. Пошук паводле ўзору, візуалізацыя частотнасці.

Старонкі