Архіў навін
«Хронікі Нарніі» – залатая класіка брытанскай літаратуры. Першая частка кнігі цяпер перакладзена на беларускую мову. Засталося некалькі дзён, каб падтрымаць выдавецкую ініцыятыву!
Вучні 5–11 класаў сярэдняй школы №40 Віцебска стварылі праект «Люблю чытаць па-беларуску», для якога запісвалі відэа з уласнай дэкламацыяй вершаў беларускіх паэтаў.
Распрацоўку ўрока гісторыі старажытнага свету для 5 класа даслала Іна Шымко, Глыбоцкая раённая гімназія.
Шалва Аманашвілі параўнаў школьную адзнаку з «вінтоўкай, нацэленай у лоб дзіцяці». Тым часам у Беларусі пашыраецца кола педагогаў, якія прапагандуюць актыўную ацэнку.
25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Матэрыялы, якія дапамогуць данесці да вучняў падзеі тых часоў і стварыць святочны настрой.
Навошта беларусам медыяадукацыя ці чаму мы глядзім на сябе чужымі вачыма. Гутарка з Аляксандрам Макрагузам і Тамарай Мацкевіч на «Грамадскім радыё».
Настаўнік Ігар Краўчук на старонках «Брэсцкага кур'ера»: Адным з напрамкаў працы школы застаюцца прадметныя алімпіяды. Напрамкам, які паралізуе нармальную працу школы і дыскрымінуе дзяцей.
«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул Алены Палейкі, прысвечаны праблемным пытанням рэалізацыі пастаяннай інтэрактыўнай зваротнай сувязі на ўроку.
Другі выпуск дзіцячага альманаха «Гарбузік» мае тэму «Цуды свету». Цяпер рэдакцыя абірае паміж дзвюма тэмамі наступнага выпуску: «Поры года» ці «Літары ды лічбы».
На старонках часопіса «Народная асвета» апублікаваны тэматычны модуль, прысвечаны стратэгіі актыўнай ацэнкі. Прапануем вашай увазе артыкулы ўдзельнікаў інавацыйнага праекта і навучэнцаў курса дыстанцыйнага навучання.