Архіў навін
9 кастрычніка ў Мінску адбудзецца дыскусія па тэме «Комікс — малюнкі, якія могуць змяняць рэальнасць?» З удзелам мастакоў, праваабаронцаў і аматараў коміксаў!
Мультсерыял па матывах аповесці Эдуарда Успенскага «Гарантыйныя чалавечкі», агучаны суполкай Gavarun_by. Серыя «Кампакт-дыск».
Беларускія педагогі адзначаюць прафесійнае свята двойчы: у першую нядзелю кастрычніка – і 5 кастрычніка, з калегамі з усяго свету. Стварайма разам прафесійную супольнасць з адкрытымі нефармальнымі зносінамі!
Сярод тэм праграм Community Connections гэтым разам: Праграмы навучання ў сферы прадпрымальніцтва; Падрыхтоўка настаўніка да працы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі; Вывучэнне прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынернай справы і матэматыкі ў школе (STEM-адукацыя для школьнікаў).
Па статыстыцы ў гімназістаў Мінскай вобласці вынікі на ЦТ у паўтара раза вышэйшыя, чым у выпускнікоў сярэдніх школ. Чаму ж тады мінстр адукацыі на Рэспубліканскім педсавеце так настойліва рэкамендаваў ліквідаваць менавіта гімназіі, а не школы?
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Наваполацка Святлана Румянцава стала «Настаўнікам года — 2017». Найлепшага педагога вызначылі па выніках суперфіналу, які пайшоў у Мінску 27 верасня.
94% падлеткаў вывучаюць матэрыял сумленна, толькі калі ім гэта цікава. 44% — калі ў іх добры настрой. 32% — пры неабходнасці выправіць адзнаку, і толькі 27% заўсёды вучацца сумленна.
Агульнагарадскі бацькоўскі сход у Мінску спрабуюць перавесці ў анлайн-фармат і стварыць бацькоўскі інтэрнэт-універсітэт. Пытанні можна задаваць па тэлефоне (029) 357-00-84.
У абмеркаванні ўдзельнічалі: Ірына Братчэня, настаўніца англійскай мовы; Яўгенія Пастэрнак, пісьменніца, адна з аўтарак петыцыі; Ірына Каржова, начальнік упраўлення сярэдняй агульнай адукацыі; Андрэй Жвалеўскі, пісьменнік, сааўтар петыцыі.
14 кастрычніка ўпершныю ў Мінску пройдзе Неканферэнцыя для школьных настаўнікаў EdCamp Belarus. ЗАПРАШАЕМ!