Архіў навін
У 2018 годзе Беларусь мае намер прыняць удзел у міжнародным даследаванні РІSА, якое дасць нам магчымасць убачыць сябе на фоне дасягненняў сістэм адукацыі іншых краін.
Сёлета ўпершыню разам з лекарамі, ратавальнікамі і міліцыянтамі праграмы па АБЖ для школьнікаў дапамагаў складаць КДБ. Праграмы ўжо ёсць на сайце Інстытута адукацыі. Паглядзім, што новага дадалі спецслужбы.
Пачатковы заробак у школе павінен адпавядаць сярэдняму заробку ў краіне, лічыць міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Ва ўмовах, калі дзяржава вымагае ад педагогаў выканання дадатковых абавязкаў, настаўнік пры жаданні можа стаць для сябе і неблагім юрыстам. Яўген Лагуноў пра няпрофільныя абавязкі і дадатковыя «бонусы» настаўніка.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, пададзенай на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2015 годзе колькасць занятага насельніцтва Рэспублікі Беларусь у адукацыі склала 440 500 чалавек.
Серыя музейных заняткаў для дзяцей 6–12 гадоў. Заняткі праводзяцца на беларускай мове і ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, пазнавальныя гутаркі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні.
У асартыменце школьныя сшыткі на 12 аркушаў у шырокую лінейку і вузкую клетку, на вокладках беларускі арнамент, вершы, алфавіт, табліца множання. Ёсць і паўагульныя: з «Пагоняй» і наборам асноўных беларускіх арнаментаў.
Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні зарэгістравалася каля 101 тысячы чалавек. Палову з іх склалі выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі гэтага года.
Лютаўскі нумар аналітычнага зборніка «PISA in Focus» прысвечаны пытанням, звязаным са слабай паспяховасцю навучэнцаў: якія тыповыя характарыстыкі адстаючых вучняў; у чым заключаюцца прычыны недастатковага засваення імі ведаў.
Шаблоны для беларускамоўнага календара ў форме звычайнага ці ромбавага дадэкаэдра, які можна зрабіць на гэты ці любы іншы год.