Архіў навін
Да 2016/2017 навучальнага года на нацыянальным адукацыйным партале adu.by будуць размешчаны 63 дапаможнікі прыкладнага каляндарна-тэматычнага планавання.
Доўгатэрміновы вочна-дыстанцыйны навучальны курс для выкладчыкаў, трэнераў і менеджараў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці будзе адбывацца з жніўня па лістапад.
Штотыднёвік «Аргументы і факты ў Беларусі» запусціў аўдыяпраект на беларускай мове. Вядомыя артысты агучылі краязнаўчыя казкі, якія ў рэдакцыю дасылалі чытачы газеты.
Ілля Новікаў стварыў у інтэрнэце сайт, на якім можна абмяняцца месцамі ў дзіцячых садках Брэста. Неўзабаве ён плануе падключыць да сэрвісу Мінск.
Практыкаванне развівае крытычнае мысленне, уменні рабіць адказны выбар, прымаць рашэнні. Можа праводзіцца падчас класнай і інфармацыйнай гадзіны, урокаў інфарматыкі, АБЖ.
Каманда сайта adukacyja.info запрашае ўсіх зацікаўленых і апантаных Вялікабрытаніяй на чарговую Веды-паці, тэма якой – навучанне ў Брытаніі. 13 ліпеняй, музей Максіма Багдановіча. Уваход вольны!
У параўнанні з папярэднім годам тэрміны прыёму дакументаў на бюджэтную форму навучання былі скарочаны сёлета на адзін дзень: прыёмныя камісіі чакаюць абітурыентаў да 14 ліпеня.
Больш за 250 трэнераў, менеджараў, кіраўнікоў праграм і арганізацый адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі збяруцца, каб абмяняцца досведам и абмеркаваць супольныя дзеянні.
Распрацоўку ўрока рускай мовы і літаратуры для 8 класа даслала Ала Лазіцкая, столінская СШ №2. Гэты ўрок – прыклад спробы спалучыць праграмныя патрабаванні з мэтамі сістэмнай медыяадукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі старэйшых класаў школы, каледжаў ды ВНУ, выкладчыкі нефармальных курсаў і ўстаноў дадатковай адукацыі, моладзевыя працаўнікі.