Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.11.2020

Міхась Кудзейка у сваім фэйсбуку прапанаваў перагледзець фільм пра Чыпаліна і знайсці аналогіі з сённяшняй рэчаіснасцю.

21.11.2020

Прафесар кафедры педагогiкi i менеджменту адукацыi Акадэмii паслядыпломнай адукацыi Мiкалай ЗАПРУДСКI — сапраўдная зорка ў прафесiйнай супольнасцi. Вось ужо больш як 30 гадоў яго метадычны летнiк на беразе ракi Страча каля вёскi Альхоўка праходзiць з нязменным аншлагам.

19.11.2020

На лістападаўскіх канікулах група беларускіх настаўнікаў наведала Літву з адукацыйным візітам «Знаёмства з літоўскай сістэмай адукацыі». Вандроўку арганізавала грамадская арганізацыя АЦ «Пост», а непасрэдна апекавалася намі супрацоўніца адукацыйнага цэнтра Аля Дзяргай.

16.11.2020

Кейсы па знакамітых эксперыментах па сацыяльнай псіхалогіі С.Мільгрэма і Ф.Зімбардо маюць высокі патэнцыял для фарміравання сацыяльна-грамадазянскіх і медыя-інфармацыйных кампетэнцый. Прапануем вашай увазе матэрыялы метадыста НІА Алены Палейкі для работы з гэтымі кейсамі.

14.11.2020

Эла Якубоўская: "Навінны матэрыял добра выкарыстоўваць на уроках пры вывучэнні новых тэм. Прывядзём прыклады. Тэма “Ядзерная энергетыка” Заданне: Пазнаёмціся з двума медыяпаведамленнямі і зрабіце высновы пра іх праўдзівасць: 1. Фізік пра страшную праўду аб Астравецкай АЭС: 2. Чем хороша Белорусская АЭС?"

14.11.2020

Ці можам мы сцвярджаць, што ў сістэме адукацыі назіраецца крызіс даверу? У чым ён праяўляецца і на што ўплывае? Якая роля даверу ў педагагічнай практыцы і як можна павысіць давер бацькоўскай супольнасці да школы?

13.11.2020

Настаўнікі пачатковых класаў з Мінска, Барысава і Ваўкавыска прапануюць 10 аўтарскіх прыёмаў выкарыстання шасцівугольных картак для арганізацыі інтэрактыўнага навучання.

09.11.2020

(Абноўлена) Міхасю Кудзейку прысудзілі 8 сутак арышту. Пра гэта стала вядома толькі 12.11.2020. 

06.11.2020

Праграма "Размовы пра адукацыю" - новая ініцыятыва арганізатараў EdCamp Belarus.

03.11.2020

Для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства.
Відэаканферэнцыя ў Zoom
Дата: 5 лістапада 2020 года
Пачатак: 16.00

Старонкі