Архіў навін
Сёння мы прадстаўляем рамку ключавых кампетэнцый беларускага вучня, якая была распрацавана айчыннымі адукатарамі па выніках грамадскага абмеркавання апублікаванага праекта канцэпцыі ўніверсальных кампетэнцый дзяцей і моладзі і вывучэння міжнароднага і замежнага досведу рэфармавання зместу школьнай адукацыі ў рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу.
Прапануем кароткі агляд анлайн-рэсурсаў і інструментаў, якія могуць быць карысныя і цікавыя для настаўнікаў
На ютуб-канале "Мае сэнс" выйшла новае відэа пра цяжкасці бацькоўства з тлумачэннем прычын псіхолагам
Ігар Петрышэнка: "Сумяшчэнне падагульняючай атэстацыі за сярэднюю школу і цэнтралізаванага тэсціравання — эфектыўная сістэма, мяняць яе мы не будзем".
Напрыканцы навучальнага года ініцыятыва "Настаўнік для Беларусі" і клуб "Крыштальны журавель" праводзяць серыю актуальных, цікавых і бясплатных вэбінараў для педагогаў.
Звяртаем увагу настаўнікаў і бацькоў на ютуб-канал Наталлі Станкевіч пра асновы псіхалогіі Мае сэнс
У артыкуле Мікалая Запрудскага ў НГ паказваюцца магчымасці прымянення тэстаў і тэсціравання ў якасці сродку для навучання, павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і зваротнай сувязі — для актыўнай ацэнкі (фарміруючага ацэньвання).
Адукацыйны праект "Школа Кампетэнцый" прапануе аўтарскія курсы і публікацыі, якія могуць быць цікавыя настаўнікам, метадыстам, адміністратарам: развіццё лідарскіх якасцей, эфектыўная камунікацыя і менеджмент, штучны інтэлект і новыя тэхналогіі, кіраванне і урбанізм.
Вучні, якія адчуваюць сябе ў школе ў бяспецы, дэманструюць лепшую паспяховасць, а таксама лепшае пачуццё асабістага дабрабыту.
Прапануем параўнанне нацыянальных рамак ключавых кампетэнцый навучэнцаў. Што агульнага і чым адрозніваюцца рамкі КК у Беларусі і суседніх краінах?