Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.06.2013

Апошні тэрмін для настаўнікаў – 10 чэрвеня

15–16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца двухдзённы трэнінг па асновах правядзення вуснагістарычных праектаў. Вядоўцамі заняткаў будуць спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павал Сітнік), а таксама прадстаўніца нямецкай вуснагістарычнай школы Імке Хансэн (Універсітэт Гамбурга, Германія).
Плануецца, што ў першы дзень мы практычна пагаворым пра прынцыпы збору, першаснай апрацоўкі і захавання інтэрв’ю са сведкамі часу, у другі – пра асновы іх аналізу. Для жадаючых ёсць магчымасць удзелу ў адным з дзён мерапрыемства.

01.06.2013

Апошні тэрмін – 31 жніўня

У 2013 годзе ў г.Светлагорску Гомельскай вобласці плануецца выпуск ІІІ зборніка артыкулаў «Шацілкаўскія чытанні».
Мэта выдання – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, якія звязаны з нашым краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама працаў даследчыкаў – нашых зямлякоў (якія нарадзіліся ці жылі раней у гэтых раёнах). Могуць быць апублікаваны матэрыялы па любой навуковай галіне.
У прыватнасці, вітаюцца артыкулы, напісаныя па выніках гістарычна-краязнаўчых даследаванняў, да якіх былі далучаны навучэнцы, студэнты і дабраахвотнікі. Мяркуецца таксама публікацыя юнацкіх артыкулаў (навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў).

31.05.2013

Ад 3 чэрвеня пачнецца набор у першыя класы школ.

28.05.2013

Шаноўныя сябры! Спадзяемся, вам прыдасца нашая ўжо традыцыйная падборка да Свята апошняга званка. Зычым, каб развітанне вучняў са школай стала светлым і запамінальным.

Дзынь-дзынь, школьны званок,
Дзынь-дзынь – нам вестунок,
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось
Вывучым новае штось...

28.05.2013

Апошні тэрмін – 1 ліпеня

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband eV» (ФРГ) у Беларусі абвесціла конкурс міні-праектаў, скіраваных на разьвіццё вясковых рэгіёнаў і падтрымку мясцовых гістарычна-культурных ініцыятываў.
Ключавыя мэты конкурсу – прасоўванне каштоўнасці лакальнай гісторыі, самабытнай культуры і прыроднай разнастайнасці ды іх выкарыстанне ў праграмах па разьвіцці вясковых тэрыторыяў, стварэнне і/або ўмацаванне патэнцыялу мясцовых ініцыятываў і падтрымка інавацыйных падыходаў да развіцця вясковых рэгіёнаў.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, якія працуюць у сацыяльнай сферы, сферы адукацыі і культуры, мясцовыя органы ўлады.


24.05.2013

Дакументы, якія ствараюць магчымасць бацькам удзельнічаць у жыцці ўстаноў адукацыі. Падрыхтаваў і прэзентаваў на Нацыянальным бацькоўскім сходзе Ігар Кузьмініч.

24.05.2013

У нумары: вясёлыя вершыкі і загадкі з англійскага фальклёру з аўтарскімі малюнкамі і заданнямі; касмічная энцыклапедыя; міжпланетная суперзадача; майстраванне іншапланетніка (у малюнках і фотаздымках); гульня «Раскідач у хаце»; тузін спосабаў запомніць лета; што такое вясёлка?

24.05.2013

У мінулым навучальным годзе ў Гродзенскай вобласці агульнымі намаганнямі бацькоў, аддзелаў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў было створана 30 новых беларускіх класаў. Годам раней – 20.

24.05.2013

Наша слова

У мінулым навучальным годзе ў Гродзенскай вобласці агульнымі намаганнямі бацькоў, аддзелаў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў было створана 30 новых беларускіх класаў. Годам раней – 20.
У юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа ў Ленінскім раёне нашага горада ў дзіцячым садку № 45 (паблізу пр. Будаўнікоў, вул. БЛК і вул. Горкага)з ініцыятывы бацькоў была створана беларуская рознаўзроставая група. Калі на пачатак ліпеня 2012 г. там было 9 дзетак, то заканчвае навучанне – 12.

 

23.05.2013

15 – 26 ліпеня

Археалагічны летнік для моладзі і вучняў старэйшых класаў будзе праходзіць з 15 па 26 ліпеня 2013 г.
Мэта летніка – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванні і захаванні гістарычна-культурнай спадчыны. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі і школьнікаў ад 7 класа.
У праграме – праца на раскопках (6 гадзін на дзень для дарослых і 4 гадзіны на дзень для школьнікаў), лекцыі, адпачынак, экскурсіі. Школьнікамі будзе кіраваць педагог, які мае досвед правядзення экспедыцый. Пражыванне ў будынку вясковай школы. Выдаткі на праезд, харчаванне, пражыванне і экскурсіі пакрываюць арганізатары.

Старонкі