Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.09.2012

Прэзентацыя вандроўкі для вучняў 5 – 11 класаў

Даслаў Лявон Карповіч, Лунна, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

28.09.2012

«Шляхам паўстанцаў на радзіму Тадэвуша Касцюшкі»: Прэзентацыя вандроўкі для вучняў 5 – 11 класаў

Даслаў Лявон Карповіч, Лунна, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Турызм і краязнаўства належаць да тых сфер, якія развіваюць і ўзмацняюць цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, жаданне эксперыментаваць, гумар, энергію, гатоўнасць да ўспрымання новых ідэй, пачуццё годнасці, прагу да навучання, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых і, як вынік, патрыятызм і любоў да Радзімы.
Перакладаючы гэта на мову праграмных дакументаў, турызм і краязнаўства:
• выпрацоўваюць пазітыўныя рысы характару, уплываюць на пазіцыю, погляды, перакананні, сапраўдныя вартасці, прынцыпы сумеснага жыцця і дзейнасці ў групе;
• з’яўляюцца дасканалай формай адпачынку, выпрацоўваюць навык рацыянальнага і карыснага выкарыстання вольнага часу, дараць шмат уражанняў, радасці і задавальнення, аднаўляюць сілы для працы ў школе, павялічваюць фізічную моц, вучаць вытрымцы і спаборніцтву, інтэгруюць групу;
• моцна ўплываюць на развіццё інтэлекту, дапамагаюць кампенсаваць недахопы ў навучанні ў школе;
• развіваюць індывідуальныя захапленні і зацікаўленасці, набліжаюць да натуральных прыродных умоў.


28.09.2012

Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю

Краязнаўчы альманах «Малое Палесьсе» робяць вучні, студэнты, маладыя педагогі і краязнаўцы. Матэрыялы, змешчаныя ў нумарах альманаха, адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі ды культуры рэгіёну. На сёння выйшлі пяць гадавых нумароў.
Што адметна, альманах «уважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа.

27.09.2012

Малое Палесьсе: Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю

Краязнаўчы альманах «Малое Палесьсе» робяць вучні, студэнты, маладыя педагогі і краязнаўцы. Матэрыялы, змешчаныя ў нумарах альманаха, адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі ды культуры рэгіёну. На сёння выйшлі пяць гадавых нумароў.
Што адметна, альманах «уважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа. Гісторыка-культурная скіраванасьць выданьня абавязвае нас зьберагаць правапісныя, графічныя і лексіка-граматычныя асаблівасьці мовы публікаваных матэрыялаў».

27.09.2012

Урок па сусветнай гісторыі для вучняў 10 класаў

Даслала Аксана Колтан, ДУА «Гімназія-інтэрнат г. Мядзела», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праблема пры вывучэнні дадзенай тэмы заключаецца ў тым, што змест навучальнага матэрыялу складаны і аб’ёмны.

27.09.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 верасня

Каб мець права падаць заяўку на ўдзел у Junior Peak Time sponsored by Annele 2012, кандыдат павінен быць вучнем сярэдняй школы (10, 11 ці 12 клас).
Конкурс складаецца з двух тураў: папярэдні онлайн-раўнд і фінал у Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.
Заданні звязаныя з эканомікай дыі бізнэсам і скіраваныя на павышэнне крытычнага мыслення вучняў. Ніякіх тэхнічных або спецыяльных ведаў, аднак, не патрабуецца, усе неабходныя дадатковыя звесткі будуць дадзены.
Усе матэрыялы, заданні, а таксама прэзентацыі ў фінале будуць на англійскай мове.

25.09.2012

«Краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы»: Урок па сусветнай гісторыі для вучняў 10 класаў

Даслала Аксана Колтан, ДУА «Гімназія-інтэрнат г. Мядзела», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Праблема пры вывучэнні дадзенай тэмы заключаецца ў тым, што змест навучальнага матэрыялу складаны і аб’ёмны. Ён прадугледжвае наяўнасць у вучняў сфармаваных уменняў аналізу і сінтэзу гістарычных падзей, параўнальных уменняў, уменняў вызначаць прычынна-следчыя сувязі. Галоўная задача настаўніка ў такой сітуацыі – знайсці тыя метады і прыёмы, пры дапамозе якіх складаны змест стане простым і даступным. Важная ў дадзенай сітуацыі і форма дзейнасці. Вучні павінны адчуць сябе не назіральнікамі, а ўдзельнікамі падзеі. Для разгляду дадзенай тэмы прапанаваны ўрок-рэканструкцыя.


25.09.2012

Пётр Ахрэмчык, Звязда

Новы навучальны год зноў не абышоўся без сюрпрызаў: нягледзячы на зусім яшчэ «свежанькі» Кодэкс аб адукацыі, на неаднаразовыя заявы, што ніякіх рэформаў у школе больш не павінна быць, міністр адукацыі за некалькі дзён да 1 верасня аб’явіў пра чарговыя змяненні, якія чакаюць школьную сістэму. Праўда, дзякуй Богу, не сёлета.
Што ж падштурхнула Міністэрства адукацыі на чарговыя пературбацыі? На працягу ўжо некалькіх гадоў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы з’яўляюцца найгоршымі – вось гэты сумны факт і стаў штуршком да чарговых новаўвядзенняў для школы.
Настаўнік Доўскай гімназіі Пётр Ахрэмчык прапануе развагі пра дастатковую ці недастатковую колькасць гадзін на вывучэнне фізікі ў школе.


24.09.2012

Фізічны практыкум

Валянцін Асташынскі. Эксперымент у прыродазнаўстве. Фізічны практыкум: Метадычныя ўказанні да лабараторных работ па курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства» для студэнтаў факультэта міжнародных адносін. Мінск: БДУ, 2010.
Метадычныя ўказанні да выканання чатырох лабараторных работ па фізіцы ў межах курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства».

24.09.2012

Эксперымент у прыродазнаўстве: Фізічны практыкум

Валянцін Асташынскі. Эксперымент у прыродазнаўстве. Фізічны практыкум: Метадычныя ўказанні да лабараторных работ па курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства» для студэнтаў факультэта міжнародных адносін. Мінск: БДУ, 2010.
Метадычныя ўказанні да выканання чатырох лабараторных работ па фізіцы ў межах курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства». Работы датычыцца раздзелаў фізікі «Механіка», «Тэрмадынаміка», «Электрадынаміка» і «Рэлятывісцкая дынаміка» и могуць быць праведзены як у вучэбных лабараторыях, так і самастойна ў хатніх умовах.


Старонкі