Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 12 верасня
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае настаўнікаў паўдзельнічаць у аднадзённым семінары «Пра ЕС у школе: ключавыя аспекты, формы і метады працы». Семінар адбудзецца ў Мінску 15 верасня 2012 г.
Удзел у семінары дазволіць:
• даведацца пра механізмы функцыянавання Еўрапейскага Саюза ў параўнанні з механізмамі функцыянавання ЕўрАзЭС;
• прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза, а таксама атрымаць уяўленне пра узаемадзеянне ЕС і РБ;
• пазнаёміцца з прынцыпамі і формамі працы з тэмай ЕС: праца ў групах, дзелавыя гульні, дыскусіі, метады працы з тэкстам ды інш.;
• спланаваць дзеянні па выкарыстанні атрыманага зместу ў сваёй выкладчыцкай дзейнасці.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 верасня
Грамадскае аб’яднанне «М’АРТ» (Чарнігаў, Украіна), у партнёрстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае праўдзельнічаць у доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.
Мэтавая група курса: беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса «правы чалавека» ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў – 16 чалавек, узрост не абмежаваны.
Фармат курса: тры двухдзённыя семінары ў Чарнігаве, Украіна (субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі на палатформе дыстанцыйнага навучання (да 6 гадзін у тыдзень) і па месцы працы.
Апошні тэрмін падачы запявак – 23 верасня
Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка: падставовы курс; журналістыка: спецкурсы; найноўшая гісторыя; філасофія/літаратура.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску.
Навучанне ў БК бясплатнае.
Апытанне ладзіцца да 16 верасня
Ініцыятыўная група «Слоўnicks» вырашыла стварыць серыю беларуска-замежных ілюстраваных слоўнікаў для дзяцей. Праца над слоўнікамі ўжо вядзецца, і важна разумець, ці будуць запатрабаваныя такія выданні ў Беларусі, і якімі яны павінны быць.
Калі ласка, выдаткуйце некалькі хвілін Вашага часу і адкажыце на некалькі пытанняў. Вашыя адказы і каментары вельмі важныя!
Апошні тэрмін падачы заяваў – 26 верасня 24:00
Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае чацвёрты набор удзельнікаў.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай і занятыя ў сферах дзяржаўнага кіравання, адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама тыя, хто зацікаўлены бізнесам, дзейнасцю грамадскіх арганізацый і палітычным жыццём.
Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія ладзяцца ў Беларусі, Літве, Малдове (ці Грузіі) і Швецыі, і міжсесійнай працы ўдзельнікаў, якая ўключае самастойны аналіз даследаваных падчас сесій матэрыялаў, удзел у круглых сталах з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама самастойную арганізацыю семінараў па тэматыцы школы.
Сцэнар пазакласных заняткаў
Даслала Наталля Бартошык (ДУА «Бокшыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».
Форма правядзення занятка: вусны часопіс з элементамі тэатралізаванай гульні.
Мэта: Даць веды вучням пра народнае тэатральнае мастацтва Беларусі: скамарохаў, батлейку.
Даслала Юлія Паўлава, Барысаў. Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі. Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме «Лічэбнік», урок №58 у каляндарным планаванні. Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.
Іспанска-беларускі слоўнік для школьнікаў
Аўтары «Іспанска-беларускага слоўніка для школьнікаў» Мікола Бусел і Якуб Лапатка дазволілі выставіць яго для ўсеагульнага карыстання, паколькі на сённяшні дзень выдаць кнігу не знайшлося магчымасці.
Ахвотныя дапамагчы ў выданні слоўніка могуць звяртацца на паштовы адрас Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.
Апошні тэрмін прыёму заявак – 21 верасня
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці запрашае ў 2012 – 2013 вучэбным годзе паўдзельнічаць у мерапрыемствах:
- конкурс па беларускай мове для вучняў 7-х класаў «Скарбы мовы: Фанетыка»;
- конкурс па беларускай літаратуры для вучняў 10 – 11 класаў «Максім Танк: шляхамі творчасці» да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка;
- інтэрнэт-конкурс электронных плакатаў «Люстэрка натхнёнай душы», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка;
- урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка, – літаратурныя чытанні «Песняры роднага краю» (для вучняў 9 – 11 класаў).
Пётра Садоўскі
У Федэральнай зямлі Берлін гарадскі Сенат перадаў цалкам кампетэнцыю экспертызы і выбару падручнікаў прадметным метадычным аб’яднанням і нарадам кіраўнікоў школ, якія ўлічваюць меркаванні настаўнікаў-практыкаў і бацькоўскіх камітэтаў. Гэта адбылося ў 2008 г.
За Берлінам да гэтага працэсу далучыліся Заарланд і Шлезвіг-Гольштэйн. Прадметнае метадычнае аб’яднанне і дырэктар школы пакідаюць настаўнікам права самім выбіраць падручнік.